Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Белыя лаўкі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу

[рэдагаваць крыніцу]

Даўно хацеў спытацца, а «лаўкі» — гэта дакладна такая мясцовая назва? Бо, напрыклад, у Наваградку і Заблудаве гандлёвыя рады называлі «крамамі», што дакумэнтальна засьведчылі нават па-польску (Заблудаў, Наваградак). Дарэчы, існуе сьведчаньне Раісы Жук-Грышкевіч, дзе яны назвае гэты комплекс «Белымі Крамамі» (Жук-Грышкевіч Р. На Бацькаўшчыне // Беларускі грамадска-культурны часопіс «Czasopis». 21 чэрвеня 2009. С. 43.). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:39, 16 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Настолькі мясцовая, што ніякага іншага варыянту ніколі ня чуў. Ды нават і пагугліць па запыце „Белыя лаўкі“ дастаткова, каб пераканацца. -- Renessaince 10:44, 17 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Дзякуй. Удакладніў на ўсякі выпадак. ЭСБМ і ГСБМ пацьвярджаюць, што і ў значэньні «крама» гэта ўласнабеларускае слова. Цікава, што паводле прыклада з ГСБМ (маюць браці на пажытак свой мескі ... з крамніц мескіх, і зь ятак мясных, такжа і з лавак рыбных і хлебных ... пэўных плат), лаўкі, відаць, маглі разглядацца як асобны від (рыбныя і хлебныя?) крамаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:57, 17 студзеня 2021 (+03)[адказаць]