Перайсьці да зьместу

Белыя лаўкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гандлёвыя шэрагі
Белыя лаўкі
КраінаБеларусь
МестаПружаны
Каардынаты52°33′22,20″ пн. ш. 24°27′20,84″ у. д.HGЯO
Архітэктурны стыльклясыцызм з рысамі барока
Аўтар праектуМіхайлоўскі, Савіч
Дата заснаваньня1867
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейны
Белыя лаўкі на мапе Беларусі
Белыя лаўкі
Белыя лаўкі
Белыя лаўкі
Белыя лаўкі на Вікісховішчы

Гандлёвыя рады «Бе́лыя ла́ўкі» — помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці. Пабудаваныя ў 1867 року з цэглы. Архітэктары — Міхайлоўскі і Савіч.

Збудаваныя на месцы старых драўляных гандлёвых радоў паводле праекту гарадзенскага губэрнскага архітэктара Міхайлоўскага і эпархіяльнага архітэктара Т. Савіча. Першапачаткова мелі праезд ва ўнутраны дворык для падвозу і захоўваньня тавараў[1].

Гандлёвая плошча перад Белымі лаўкамі, 1917

Помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагодзьдзя з рысамі барока і клясыцызму. Цікавыя як рэдкі ўзор грамадзянскай манумэнтальнай архітэктуры[1].

Прастакутны ў пляне двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам з франтонамі на тарцах. 2 шэрагі гандлёвых ячэек утвораныя масіўнымі аркадамі з абодвух падоўжных фасадаў. Насупраць інтэрвалаў паміж слупамі арак неглыбокія простакутныя нішы ў сьценах, у якіх разьмешчаныя дзьверы і вітрыны гандлёвых памяшканьняў.

Колішні праезд пасярэдзіне падкрэсьлены трохпралётнымі рызалітамі, апрацаванымі пілястрамі і завершанымі фігурнымі франтонамі.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Чантурия В. А. Архитектурные памятники Белоруссии. — Мн.: Полымя, 1982. — С. 41—42. — 30 000 ас.
  • Архітэктурныя помнікі Пружаншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 39.
  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область // / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — ISBN 5-85700-017-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000588