Абмеркаваньне:Анастасія Шпакоўская
Імя
[рэдагаваць крыніцу]А чаму не Настасься? --Ліцьвін (гутаркі) 20:44, 4 лістапада 2012 (FET)
- Болей распаўсюджаны варыянт. — Wizardist г +у 23:16, 4 лістапада 2012 (FET)
- Параўнаем у гугле: "Анастасія" — 178 000; "Настасся" — 216 000 + "Настасься" — 17 500 + "Настася" — 1 770 = 235 270. Атрымліваецца, Настасься апярэджвае Анастасію на 57 270. У слоўніку «Нашай Нівы» сустракаецца і Настася і Анастасія. У БКП-2005 — толькі Настасься. Дарэчы, не заўсёды трэба падпарадкоўвацца прынцыпу «Болей распаўсюджаны варыянт», як прыклад — Уладзімер. --Ліцьвін (гутаркі) 19:10, 5 лістапада 2012 (FET)
- Параўнайце: Анастасія Шпакоўская (20 400), Натасься Шпакоўская (0) і Натасся Шпакоўская (0). --Jauhienij (гутаркі) 21:01, 5 лістапада 2012 (FET)
- А ў гэтай Шпакоўскай нейкае асаблівае імя, не такое як ва ўсіх астатніх Настасьсяў? Дарэчы, а вельмі распаўсюджаны варыянт — Наста Шпакоўская, больш за 6700. Гэта ня можа быць проста так. Пры гэтым, я лічу, што імёны павінны адпавядаць правілам. Яскравы прыклад — Уладзімер. Таму артыкул трэба перанесьці ў Настасься Шпакоўская, і з Наста Шпакоўская і Анастасія Шпакоўская зрабіць перанакіраваньне. Дарэчы, і ў правіла трэба дадаць больш імёнаў, каб больш не ўзьнікала спрэчных момантаў. --Ліцьвін (гутаркі) 22:03, 5 лістапада 2012 (FET)
- Супраць пераносу. «Настасься», «Наста», «Насьцюша» і г.д. супярэчыць частотнасьці ўжываньня ў СМІ і зьяўляецца арыгінальным дасьледаваньнем + варта зьняпраўдзіць вашае змагарскае error fundamentalis (Анастасія абсалютна легітымны варыянт і ужываецца ў слоўніку НН (вам да ведама, БКП - ня слоўнік, а збор правілаў, таму з наяўнасьці/адсутнасьці прыкладаў не вынікае легітымнасьць/нелігітымнасьць таго ці іншага слова ў літаратурнай мове). Таксама ня варта блытаць Вікіпэдыю з пляцоўкай для стварэньня змагарскага навамоўя, ігнаруючы адно і прасоўваючы іншае. Вашыя спэкуляцыі з ВП:ПНА можна расцэньваць як pov-pushing. --Jauhienij (гутаркі) 20:58, 6 лістапада 2012 (FET)
- Прабачце, але нават камэнтаваць ня хочацца. Нельга так адказваць, нельга... Дарэчы, вы так і не выправілі сваю памылку... Частотнасьць я ўжо вышэй прывёў. «Настасься»... зьяўляецца арыгінальным дасьледаваньнем... БКП - ня слоўнік, а збор правілаў, таму з наяўнасьці/адсутнасьці прыкладаў не вынікае легітымнасьць/нелігітымнасьць таго ці іншага слова ў літаратурнай мове А правільна вас зразумеў БКП-2005 — збор правілаў + арыгінальныя дасьледаваньні і Вікіпэдыя ім не падпарадкоўваецца? --Ліцьвін (гутаркі) 21:11, 6 лістапада 2012 (FET)
- Супраць пераносу. «Настасься», «Наста», «Насьцюша» і г.д. супярэчыць частотнасьці ўжываньня ў СМІ і зьяўляецца арыгінальным дасьледаваньнем + варта зьняпраўдзіць вашае змагарскае error fundamentalis (Анастасія абсалютна легітымны варыянт і ужываецца ў слоўніку НН (вам да ведама, БКП - ня слоўнік, а збор правілаў, таму з наяўнасьці/адсутнасьці прыкладаў не вынікае легітымнасьць/нелігітымнасьць таго ці іншага слова ў літаратурнай мове). Таксама ня варта блытаць Вікіпэдыю з пляцоўкай для стварэньня змагарскага навамоўя, ігнаруючы адно і прасоўваючы іншае. Вашыя спэкуляцыі з ВП:ПНА можна расцэньваць як pov-pushing. --Jauhienij (гутаркі) 20:58, 6 лістапада 2012 (FET)
- А ў гэтай Шпакоўскай нейкае асаблівае імя, не такое як ва ўсіх астатніх Настасьсяў? Дарэчы, а вельмі распаўсюджаны варыянт — Наста Шпакоўская, больш за 6700. Гэта ня можа быць проста так. Пры гэтым, я лічу, што імёны павінны адпавядаць правілам. Яскравы прыклад — Уладзімер. Таму артыкул трэба перанесьці ў Настасься Шпакоўская, і з Наста Шпакоўская і Анастасія Шпакоўская зрабіць перанакіраваньне. Дарэчы, і ў правіла трэба дадаць больш імёнаў, каб больш не ўзьнікала спрэчных момантаў. --Ліцьвін (гутаркі) 22:03, 5 лістапада 2012 (FET)
- Параўнайце: Анастасія Шпакоўская (20 400), Натасься Шпакоўская (0) і Натасся Шпакоўская (0). --Jauhienij (гутаркі) 21:01, 5 лістапада 2012 (FET)
- Параўнаем у гугле: "Анастасія" — 178 000; "Настасся" — 216 000 + "Настасься" — 17 500 + "Настася" — 1 770 = 235 270. Атрымліваецца, Настасься апярэджвае Анастасію на 57 270. У слоўніку «Нашай Нівы» сустракаецца і Настася і Анастасія. У БКП-2005 — толькі Настасься. Дарэчы, не заўсёды трэба падпарадкоўвацца прынцыпу «Болей распаўсюджаны варыянт», як прыклад — Уладзімер. --Ліцьвін (гутаркі) 19:10, 5 лістапада 2012 (FET)
Імя Анастасія фіксуецца слоўнікам «Нашай Нівы», акрамя таго яно зьяўляецца найбольш частым паводле ўжываньня ў крыніцах у дачыненьні да спадарыні Шпакоўскай, таму прычын для пераносу няма. Акрамя гэтага хачу нагадаць спадару Яўгенію, што пераход на асобы, а таксама няветлівыя паводзіны («змагарскі» і падобнае) у Вікіпэдыі недапушчальныя, таму наступным разам вы будзеце заблякаваныя. --Red_Winged_Duck 22:17, 6 лістапада 2012 (FET)
- Дзякуй за адказ. Але зноў жа я не разумею: у спадарыні Шпакоўскай нейкае асаблівае імя, не такое як ва ўсіх астатніх Настасьсяў? Таксама нагадаю правіла Беларускай Вікіпэдыі: Вікіпэдыя выкарыстоўвае клясычны правапіс беларускай мовы паводле кадыфікацыі, зробленай у 2005 годзе ў кнізе «Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» (Вільня: Audra, 2005.— 159 с.). Адкрываем яго і бачым на першай старонцы — Настасься, ніякіх варыянтаў больш няма. Дык мы будзем выкарыстоўваць самы распаўсюджаны варыянт і правільны згодна БКП-2005 ці «найбольш частым паводле ўжываньня ў крыніцах у дачыненьні да спадарыняў»? Ці можа я штосьці прапусьціў і правіла ўжо ня дзейнічае? --Ліцьвін (гутаркі) 23:52, 6 лістапада 2012 (FET)
- Сэнс у тым, што і Анастасія, і Настасься — адбодва гэтыя варыянты правільныя, што мы і спрабуем вам патлумачыць, бо БКП-2005 нідзе ня кажа, што варыянт Анастасія немагчымы і трэба пісаць толькі Настасься. Пра тое, што варыянт Анастасія дапушчальны кажа нам слоўнік НН, адпаведна, у гэтым выпадку трэба кіравацца правілам найбольш распаўсюджанага варыянту. Тое самае, напрыклад, тычыцца і імёнаў Зьміцер/Дзьмітры, калі часьцей у крыніцах сустракаецца Зьміцер пішам яго (Зьміцер Дашкевіч), калі часьцей Дзьмітры, дык яго (Дзьмітры Калдун). --Red_Winged_Duck 00:44, 7 лістапада 2012 (FET)
- Я правільна вас зразумеў, калі БКП-2005 не забараняе, то пісаць так можна? Толькі я не разумею, як гэта павінна выглядаць: «Забароненыя словы: ...» Сапраўды, я такога ў БКП-2005 не сустракаў. А калі сур’ёзна, прабачце, але гэта відавочнае парушэньне правілаў Вікіпэдыі. Яшчэ спадар Wizardist пісаў: «вось толькі што выпраўляў спэктакаль на спэктакль; таксама разыходжаньні паміж слоўнікам НН і БКП на карысьць апошняга». Вось гэта сапраўды правільна, згодна правілу, якому «павінны падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі». Пра тое, што варыянт Анастасія дапушчальны кажа нам слоўнік НН, адпаведна, у гэтым выпадку трэба кіравацца правілам найбольш распаўсюджанага варыянту. Мне проста цікава, дзе я магу пачытаць пра гэтае правіла? І заўважце, пра прозьвішчы вы нічога не напісалі, а я яшчэ ў пачатку параўнаў чысьціню ўжываньня варыянтаў імя Настасься і перамагло зь вялікай перавагай апошняе.
- Калі я толькі спытаў, я нават ня думаў, што мы дакоцімся да такога. Бо відавочна, больш слушнага варыянту імя за Настасьсю няма, і згодна правілу і згодна чысьціні выкарыстаньня. --Ліцьвін (гутаркі) 10:15, 7 лістапада 2012 (FET)
- Пісаць можна так, як кажуць нам слоўнікі. Адпаведна, калі Анастасія ёсьць у слоўніку НН, нельга казаць, што гэты варыянт няправільны, бо Настасься і Анастасія — гэта варыянты аднаго і таго ж імя. У справе пра «спэктакль» мы кіруемся БКП таму, што ў выпадку разыходжаньня паміж слоўнікамі і БКП, мы кіруемся найперш БКП. Што да пары Анастасія/Настасься раю паглядзць заўвагу А да пункту 17 БКП-2005, калі б у БКП зьмяшчаліся абсалютна ўсе варыянты, дык ён безумоўна быў бы дададзены да гэтага пункту. --Red_Winged_Duck 12:35, 7 лістапада 2012 (FET)
- Усё ж тамака гаворка ідзе пра «ўсходнехрысьціянскія імёны на -і(й)/-ы(й), -ей», і Анастасія/Настасься не падыходзіць. Але пры гэтым на першай старонцы Настасься. Асабіста я супраць каб у Вікіпэдыі адно імя ў назвах артыкулаў мела шмат варыянтаў, няправільна гэта. Не разумею такой варожасьці да агульнабеларускага распаўсюджанага імя Настасься. Тым больш з больш катэгарычным Уладзімерам усе пагаджаюцца, а вось менш катэгарычнай Настасьсяй — не, падвойныя стандарты нейкія. --Ліцьвін (гутаркі) 13:53, 7 лістапада 2012 (FET)
- Дык якім пунктам БКП-2005 мы мусім кіравацца ў гэтым выпадку? --Red_Winged_Duck 14:07, 7 лістапада 2012 (FET)
- Усё ж тамака гаворка ідзе пра «ўсходнехрысьціянскія імёны на -і(й)/-ы(й), -ей», і Анастасія/Настасься не падыходзіць. Але пры гэтым на першай старонцы Настасься. Асабіста я супраць каб у Вікіпэдыі адно імя ў назвах артыкулаў мела шмат варыянтаў, няправільна гэта. Не разумею такой варожасьці да агульнабеларускага распаўсюджанага імя Настасься. Тым больш з больш катэгарычным Уладзімерам усе пагаджаюцца, а вось менш катэгарычнай Настасьсяй — не, падвойныя стандарты нейкія. --Ліцьвін (гутаркі) 13:53, 7 лістапада 2012 (FET)
- Калі ласка, просьба не блытаць артаграфічныя пытаньні (у т. л. слушнасьць напісаньня асобных марфэмаў) і варыятыўнасьць напісаньня згодна з шляхам запазычаньня (што, дарэчы, дапушчае і БКП). Таму цытаваньне маіх словаў тут ня вельмі ўдалае. Просьба не даводзіць гэтую дыскусію да абсурду. Адказ быў дадзены ўжо некалькі разоў запар, таму далейшы працяг бессэнсоўны. — Wizardist г +у 21:42, 7 лістапада 2012 (FET)
- Гаворка ішла пра аўтарытэтнасьць і правіла Вікіпэдыя:Правапіс. --Ліцьвін (гутаркі) 22:09, 7 лістапада 2012 (FET)
- Пісаць можна так, як кажуць нам слоўнікі. Адпаведна, калі Анастасія ёсьць у слоўніку НН, нельга казаць, што гэты варыянт няправільны, бо Настасься і Анастасія — гэта варыянты аднаго і таго ж імя. У справе пра «спэктакль» мы кіруемся БКП таму, што ў выпадку разыходжаньня паміж слоўнікамі і БКП, мы кіруемся найперш БКП. Што да пары Анастасія/Настасься раю паглядзць заўвагу А да пункту 17 БКП-2005, калі б у БКП зьмяшчаліся абсалютна ўсе варыянты, дык ён безумоўна быў бы дададзены да гэтага пункту. --Red_Winged_Duck 12:35, 7 лістапада 2012 (FET)
- Сэнс у тым, што і Анастасія, і Настасься — адбодва гэтыя варыянты правільныя, што мы і спрабуем вам патлумачыць, бо БКП-2005 нідзе ня кажа, што варыянт Анастасія немагчымы і трэба пісаць толькі Настасься. Пра тое, што варыянт Анастасія дапушчальны кажа нам слоўнік НН, адпаведна, у гэтым выпадку трэба кіравацца правілам найбольш распаўсюджанага варыянту. Тое самае, напрыклад, тычыцца і імёнаў Зьміцер/Дзьмітры, калі часьцей у крыніцах сустракаецца Зьміцер пішам яго (Зьміцер Дашкевіч), калі часьцей Дзьмітры, дык яго (Дзьмітры Калдун). --Red_Winged_Duck 00:44, 7 лістапада 2012 (FET)
Хацеў бы застацца нэўтральным у гэтай гарачай спрэчцы, але ўсё ж падзялюся сваім меркаваньнем: на маю думку, найлепшым варыянтам было б ужываньне таго імя, якое ўжывае сама асоба (разумею, што немагчыма кожны раз рабіць апытаньне :)). Але такі вось прыклад: у Нямеччыне ёсьць такі тэлевядучы й гумарыст П’ер Краўзэ. Ён немец, але ўсё ж ня Пэтэр, бо яго назвалі П’ер — прычына ня важная, можа хто з бацькоў у яго францускага паходжаньня, а можа проста імя яго бацькам падабаецца. Гэтак і тут: можа спадарыня Шпакоўская ня хоча, каб яе звалі Настасьсяй, бо яе назвалі Анастасія, а можа наадварот, яе імя гучыць толькі па–расейску Анастасія, і яна ня супраць, каб у Вікіпэдыі аб ёй пісалі як аб Настасьсі.--Lesnas ättling (гутаркі) 13:26, 7 лістапада 2012 (FET)
- Улічваючы такое пашыранае ўжываньне ў стаўленьні да яе імя Наста, хутчэй за ўсё, менавіта яго яна і выкарыстоўвае. Дарэчы паглядзіце гэтае відэа. --Ліцьвін (гутаркі) 13:53, 7 лістапада 2012 (FET)
- Дзякуй за відэа. Ну дык, калі ёсьць доказ ужываньня ў беларускіх масмэдыя формы Настас(ь)ся, якія яшчэ могуць быць пытаньні? Толькі ў такім разе па бацьку яна будзе, магчыма, Валераўна (ад «Валер»). Дарэчы, яшчэ адзін прыклад ужываньня імёнаў у залежнасьці ад таго, як называе сябе сама асоба: Аляксандар Лукашэнка — не Алесь, а вось Алесь Мухін — ён і па–расейску не «Александр».--Lesnas ättling (гутаркі) 20:50, 7 лістапада 2012 (FET)
- Сапраўды, і Аляксандар і Алесь — магчымыя варыянты. А чаму артыкул і дагэтуль не перайменаваны мне незразумела. --Ліцьвін (гутаркі) 21:18, 7 лістапада 2012 (FET)
- Артыкул і дагэтуль не перайменаваны. --Ліцьвін (гутаркі) 15:02, 8 ліпеня 2018 (MSK)