Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Адам Міцкевіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Артыкул Віківясны-2024

[рэдагаваць крыніцу]


Беларускі пісьменьнік

[рэдагаваць крыніцу]

ADAM MICKIEWICZ WAS NOT A BELORUSSIAN WRITER!

Aha! Correctly! Not Byelorussian, but Belarusian! --Балахонаў 22:24, 4 студзеня 2007 (UTC)

Дык ён наогул ня ведаў беларускай мовы, альбо як? Тое, што нарадзіўся ён ў Беларусі, гэта, я лічу ўжа дастаткова, каб Адама Міцкевіча называлі так сама, як і польскім, беларускім пісьменьнікам.

Я лічу, што трэба проста забараніць зьмяняць гэты артыкул. І вярніце калі ласка папярэдні варыянт. --Ліцьвін 02:00, 27 жніўня 2007 (UTC)

Запрашаю на афіцыйны сайт Дома-музея Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку: http://www.mickiewicz-museum.narod.ru Сайт Дома-музея Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку
--86.57.213.223 10:35, 17 лістапада 2007 (UTC)

Трэба неяк абараніць артыкул ад вандалаў, прынамсі першы параграф. Агромністая колькасьць твораў аўтараў з усяго сьвету напісана не на мове тэрыторыі, зь якой паходзіць і ў якой жыве аўтар, а, прыкладам, на ангельскай. Трэба ўсіх аўтараў ангельскіх твораў запісаць вядомымі велікабрытанскімі тады. "Велікабрытанскі" гурт God's Tower першы! Korj.by 16:19, 23 сьнежня 2009 (UTC)

Я ў вашым посьце ня бачу ні слова пра Міцкевіча. Пра Свіфта, Джойса і Герыка, калі ласка, можаце ствараць артыкулы. --Jauhienij 16:51, 23 сьнежня 2009 (UTC)

Вайна правак

[рэдагаваць крыніцу]

Спадарства, калі ласка, супыніце вайну правак! У выпадку працягненьня «вайны» вы будзеце заблякаваныя. Wizardist г 16:47, 23 сьнежня 2009 (UTC)

Абараніў старонку на 1 дзень. Варта прыйсьці да кансэнсусу ў абмеркаваньні. Аўтарытэтныя крыніцы вітаюцца. --Red_Winged_Duck 16:51, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Ок, толькі дадай шаблён, каб было зразумела, чаму не рэдагуецца. І дзякуй, як заўжды :) Wizardist г 16:53, 23 сьнежня 2009 (UTC)

Кампраміс ад мяне

[рэдагаваць крыніцу]

Дадаць сэкцыю пра вэрсію "беларускасьці", падмацаваўшы яе аўтарытэтныя крыніцы. Ці бяз сэкцыі, але пры кожным узгадваньні "беларускі" (прынамсі, у прыамбуле: ".... - беларускі[Крыніца?] і польскі..."). Мой care-meter падчас вымярэньня гэтага артыкулу перастаў працаваць, таму я проста прапаную. Wizardist г 16:57, 23 сьнежня 2009 (UTC)

  • У прыамбуле "польскі[1] і беларускі[Крыніца?] паэт." Рэплікі кшталту "найвібітнейшы паэт Беларусі" не прымаюцца. --Jauhienij 17:06, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Вядома, не прымаецца. :) Не ВП:НПГ, і ня знойдзецца аўтарытэтных меркаваньняў, працаў.. ну, усе самі ўсё разумеюць. Але, прынамсі, задавальняе і «бла-бла-бла беларускага паходжаньня» (далей ідзе пра яго паходжаньне). Хоць і крыху крыўдна :) Wizardist г 17:11, 23 сьнежня 2009 (UTC)
  • Калі няма аўтарытэтных крыніцаў пра беларуса-Міцкевіча[2], можна пакінуць так як ёсьць. Тым больш, што ёсьць спасылкі пра беларускае паходжаньне.
  • Крыніца - біяграфія паэта. Ён нарадзіўся, жыў і працаваў на беларускай зямлі. Сам паэт казаў пра сябе "ліцьвін", што на сёньняшнюю мову перакладаецца як "беларус". Навошта асобна нешта дадаваць - усё ўжо ёсьць у артыкуле. Мне цікава адваротнае - чаму ён польскі паэт? З чаго гэта ўзята? Ён, наколькі я ведаю, ніколі на польскіх землях ня жыў, нічога на іх не пісаў. Грамадзянінам быў Расейскай Імпэрыі. Пісаў на польскай мове? Тады трэба Міколу Гусоўскага пісаць паэтам лацінскім. Усіх беларусаў з ангельскай мовай твораў - брытанскімі, з расейскай - расейскімі (нават тых, пра каго ў Расеі ніколі ня чулі). Ну а калі хто на эспэранта штось' напісаў, дык я ўжо ня ведаю нават хто ён такі. І аматараў Квэньі ў эльфаў залічыце, калі ласка. Korj.by 17:23, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Крыніцы? з.ы. Выбачайце канечне, але адразу бачна, што вы Міцкевіча зусім не чыталі. Я магу прывесьці і суб'ектыўныя (беглы аналіз творчасьці ў кантэксьце эўрапейскга асьветніцтва) і аб'ектыўны (ужо прывёў) крыніцы, якія аспрэчваюць вашую, salva venia, бязгузьдзіцу. --Jauhienij 17:26, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Спадару! Як можна прыводзіць творчасьць у якасьці доказу ў такім пытаньні? Паглядзіце аб'ектыўна - вазьміце прыклад тых жа эльфаў, пра якіх я напоў-жартам пісаў - Толкіэн з агромністай любоўю апісаў іхны сьвет - ён эльфійскі пісьменьнік і паэт? І за мовай гутаркі сваёй сачыце, будзьце ласкавы. Korj.by 17:42, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Дадам: і што датычыцца творчасьці - калі браць не толькі адно - мову (хаця й яна - з беларускім уплывам - у першай крыніцы: Так, не толькі беларусізмамі напоўнены лексічны склад паэмы "Пан тадэвуш", але і сінтаксіс яе ўзалежніваўся не ў адным месцы ад сінтаксісу беларускіх дыялектаў.), а сутнасьць, дык там беларушчына спрэс. Korj.by 20:00, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Чаго крыніцы, прабачце? Дзе ён нарадзіўся? 2 і 3 ў артыкуле. Дзе жыў і працаваў? Пра гэта палова артыкулу. Korj.by 17:32, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Не чаго, а якія - літаратуразнаўчыя. --Jauhienij 17:37, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Растлумачце сэнс вашага запыту. Korj.by 17:45, 23 сьнежня 2009 (UTC)
... --Jauhienij 17:47, 23 сьнежня 2009 (UTC)
То бок сфармуляваць пытаньне вы адмаўляецеся? Прапаную падыйсьці зь іншага боку: што такое "беларускі паэт" ці "польскі паэт"? Вось дэфініцыя зь wiki: Сьпіс беларускіх літаратараў: Гэты сьпіс зьмяшчае імёны празаікаў, паэтаў, драматургаў, публіцыстаў і перакладчыкаў, творчая дзейнасьць якіх зьвязана зь Беларусьсю і (ці) якія маюць беларускае паходжаньне. Прапаную на гэтым і супакоіцца - "беларускі і польскі" ці "польскі і беларускі" - ня мае розьніцы, у рэшце.
Без аўтарытэтных крыніцаў не даю згоду --Jauhienij 18:14, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Вы можаце даць аўтарытэтную дэфініцыю славам "беларускі паэт"? Я не знайшоў, больш вам скажу - Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь таксама не знайшло - калі была ўведзеная квота на "беларускіх выканаўцаў і аўтараў" на FM-станцыях, міністар спачатку казаў, што яны распрацоўваюць крытэр, хто ж "беларускі", а хто не, а ў выніку нічога не змаглі распрацаваць - склалі сьпіс папросту. Паэт нарадзіўся й працаваў у сучаснай Беларусі - гэта вы не аспрэчваеце? Што ж датычыцца вашых "крыніцаў" - вы выдралі асобныя словы з кантэксту, абедзьве крыніцы даводзяць беларускасьць Міцкевіча. Калі ў другой глянуць хоць бы другі сказ, а ня толькі першы, які ставіць праблему, дык мы ўбачым Адам Міцкевіч ніколі не называў сябе беларускім паэтам. Ды й ці мажліва было гэта ў той час?! і далей тлумачэньне, чаму. Першую ж крыніцу адчыняе грунтоўнае тлумачэньне сувязі Міцкевіча й Беларусі, беларускі сэнс ягонага "ліцьвінізму". Чым даваць такія "цытаты", выдраныя з кантэксту, дык лепей ужо "арыгінальнае дасьледаваньне".Korj.by 19:41, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Ёсьць факт, што ён не называў сябе беларусам. Чаму, пытаньне асобнага падразьдзела. --Jauhienij 19:54, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Вы падумайце, што вы напісалі, га? Тады яшчэ слова гэтае толькі зьявілася, царскай уладай толькі пачало прасоўвацца, на Навагрудчыне яшчэ не прыжылося, на Віцебшчыне ўжо было - вашая крыніца №1, старонка 11 уверсе. Пачытайце свае крыніцы - выдатныя крыніцы! Дарма вы на іх спаслаліся, ох дарма! Korj.by 20:11, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Гл. ніжэй кампрамісны абгрунтаваны варыянт. Устаўце спасылку на тое, што ён - "польскі паэт", калі л'. Дзякую за крыніцу! Korj.by 22:48, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Гм. Цікава. А што там робіць Айзэк Азімаў. Ён на тэрыторыі тагачаснае Беларусі нарадзіўся... і ўсё. Wizardist г 18:27, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Менавіта таму там і дадзеная дэфініцыя - у тым ліку, беларускае паходжаньне.
Вельмі спрэчнае сьвярджэньне, што ліцьвін == беларус. Вунь, паглядзіце ў сеціве пра Скарыну, якога адні як тру-ліцьвіна ставяць, а другія — як некаторыя (зь імі я ў нечым згодны) «расеец» — толькі дзяржаўная прыналежнасьць. А вашыя супрацьпастаўленьні наконт Міколы Гусоўскага і бла-бла-бла — самае што ні на ёсьць арыгінальнае дасьледваньне... ды толькі курам на сьмех (перапрашаю, я разумеў, што тамака — сарказм). Wizardist г 17:30, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Пачытайце першую крыніцу тутака - там грунтоўна даводзіцца, чаму менавіта датычна Міцкевіча "ліцьвін"=="беларус". Korj.by 19:59, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Паспрабую патлумачыць, у чым справа. Мне здаецца, вы паглыбіліся ўжо ў высьвятленьне нацыянальнасьці, а не якім паэтам быў Міцкевіч. Такі падыход для Вікіпэдыі зьяўляецца не зусім слушным. Справа ў тым, для кожнага цьвержаньня мусіць існаваць магчымасьць праверыць яго ў іншых крыніцах, а таму выснова, што Міцкевіч зьяўляецца беларускім паэтам на падставе таго, што ён лічыў сябе ліцьвінам, зьяўляецца не зусім слушнай у межах Вікіпэдыі. Усё, што трэба, — гэта прывядзіце калі ласка крыніцу (любога характару, але вартую даверу — біяграфію, навуковую працу, выказваньне гісторыка ці літаратуразнаўцы, друкаванае выданьне), дзе сьцьвярджаецца, што Міцкевіч — беларускі паэт. Удакладню, ні пра тое, што ён беларус, ні пра тое, што ліцьвін, дзе ён нарадзіўся ці падобнае. Патрэбнае само вызначэньне Міцкевіча як беларускага паэта. І гэтыя зьвесткі будуць дададзеныя ў артыкул. Тое самае з вызначэньнем «найвыбітнейшы».—zedlik 21:04, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Вось прапаную такі (гл. ніжэй) кампрамісны варыянт са спасылкамі. Калі трэба, як прыйду дахаты, перапішу падрабязна зыходныя дадзеныя "Пана Тадэвуша". Korj.by 22:33, 23 сьнежня 2009 (UTC)

Ада́м Міцке́віч (па-польску: Adam Bernard Mickiewicz) (24 сьнежня 1798, Завосьсе або Наваградак[3][4][5]26 лістапада 1855, Канстантынопаль) — ліцьвінскі[6](беларускі[7]) і польскі[Крыніца?] паэт і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху беларускага[8][9] паходжаньня. Лічыцца аднім з трох найвыбітнейшых польскіх паэтаў эпохі Рамантызму. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.[10]

1) тое, што ён называў сябе ліцьвінам пазначана ў артыкуле (у прэамблуле гэта будзе гучаць надта рамантычна) 2) тое, што ён польскі паэт - відавочна, ergo, не патрабуе цытаваньня; прапаную сваю вэрсыю (дарэчы знайшоў беларуса-Міцкевіча):
Згодны з такім варыянтам, хаця каб з прынцыпу, дык можна было б паспрачацца. Тое, што вам відавочна, відавочна толькі вам, мне напрыклад відавочна адваротнае, т.б.: 1) ліцьвін ня горшая нацыя чым беларус і нічога асабліва рамантычнага ў гэтым ня бачу, 2) я ня бачу ніякай падставы для таго, каб казаць тут "відавочна". Палякі яго шмат гадоў шануюць, а беларусы забыліся? Хіба гэта падстава казаць "польскі паэт"? Шэкспіра ўвесь сьвет чытае... То бок я хачу давесьці, што з аб'ектыўнага пункту гледжаньня (ці не пра гэта тут усе нібыта пякуцца?!) ёсьць тры роўназначныя словы ў сказе праз коску - ліцьвінскі, беларускі, польскі. Адзін варыянты вы адкідаеце, бо ён вам(!) падаецца "рамантычным", другі - прынялі толькі пасьля доўгіх спрэчак, трэці - лічыце непарушным. Вам не падаецца такая лёгіка хібнай? І ізноў жа пытаньне, што першым ставіць - з чаго польскі першы? Ізноў таму, што палякі любяць? Хіба гэта аргумэнт? Сам Міцкевіч адмовіўся пісаць "Польшча! Айчына мая!"(было ў адной з вашых спасылак) - напісаў Літва=Беларусь. Старонка wiki беларуская, а не польская. То бок я яшчэ раз паўтараю, я згодны на ваш варыянт, але было б цікава зразумець вашую лёгіку (і лёгіку be-x-old суполкі wiki агулам). Korj.by 23:05, 23 сьнежня 2009 (UTC)
Мы не забыліся. Іншая справа, што аб'ектыўных прычынаў называць яго беларускім няшмат (ніколі не зваў сабе беларусам, ніколі не пісаў па-беларуску). Вашыя меркаваньні - суцэльнае дэ-факта і ліцьвінізм. з.ы. І вам на зацемку, ён называў Польшу па-іншаму - "Польша-Маці".
Ну то бок у чарговы раз вы адмовіліся канкрэтна адказаць на пытаньні й падыйсьці з адной мерай да ўсіх варыянтаў, без апрыёрнай упэўненасьці. Пра тое, што ён лічыў Польшчай - чытайце навуковае дасьледаваньне па вашай жа спасылцы. Ня бачу сэнсу далей працягваць гэтак спрэчку - пагадзіліся, й добра. Ня хочаце тлумачыць - ня трэба. Korj.by 00:42, 24 сьнежня 2009 (UTC)

Ада́м Міцке́віч (па-польску: Adam Bernard Mickiewicz) (24 сьнежня 1798, Завосьсе або Наваградак[11][12][13]26 лістапада 1855, Канстантынопаль) — польскі й беларускі[14] паэт і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху беларускага[15][16] паходжаньня. --Jauhienij 14:36, 24 сьнежня 2009 (UTC)

З спасылкай на культуралягічны даведнік у мяне асабіста да гэтай фармулёўкі пярэчаньняў больш няма — гэта тое, што патрабавалася з самага пачатку. Дзякуй, што знайшлі крыніцу! —zedlik 00:59, 24 сьнежня 2009 (UTC)
Спасылка на даведнік — як раз тое, што было патрэбна. Мяркую, можна здымаць абарону з артыкула. --Казімер Ляхновіч 09:19, 24 сьнежня 2009 (UTC)
Варта яшчэ каб Jauhienij выказаў сваё меркаваньне, і калі ўсё добра, то канфлікт можна лічыць вычарпаным. —zedlik 13:04, 24 сьнежня 2009 (UTC)
Я ўжо выказаўся кансжнсусам уверсе. --Jauhienij 14:36, 24 сьнежня 2009 (UTC)
Перапрашаю, я адразу не зразумеў, хто прапанаваў апошнюю фармулёўку. Зараз тады абнаўлю. —zedlik 16:50, 24 сьнежня 2009 (UTC)
Дзякуй усім! Korj.by 16:58, 24 сьнежня 2009 (UTC)
Вам таксама дзякуй, што для такога істотная азначэньня ў фармулёўцы нарэшце знайшлася крыніца! Вакол гэтага пытаньня спрэчкі вяліся ўжо даўно, але крыніцы ўсё не было. —zedlik 17:07, 24 сьнежня 2009 (UTC)

Дарэчы, час абароны ўжо скончыўся, таму запрашаю да далейшага рэдагаваньня. Але ў межах правілаў :) —zedlik 17:07, 24 сьнежня 2009 (UTC)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапануецца артыкул для рэцэнзаваньня. 80.94.174.135 12:50, 8 жніўня 2013 (FET)

Добры артыкул, але патрабуе некаторых дапрацовак.
  1. Месцамі вельмі слабая зьвязнасьць па сэнсу, інфармацыя перамяшаная па блёках, зрэшты зрабіў вычытку, але канчаткова трэба каб хоць яшчэ адзін чалавек прачытаў артыкул адпчатку і да канца і паправіў стыль выкладаньня. У тэскьце сустракаюцца незразумелыя словазвароты кшталту «...У свой час выступіў ініцыятарам у ступені чалядніка да масонства...» (можа яны незразумелыя толькі мне, тады прабачце, магчыма ў дужках можна напрыклад пратлумачыць ступені і пасады простымі словамі).
  2. Дадатковую інфармацыю і стыль для артыкула можна і патрэбна падгледзець тут: ru:Мицкевич, Адам.
  3. Зноскі-крыніцы, каб зусім добра, лепей аформіць як тут: Нікола Тэсла, з пазначэньнем моў і калі спасылка на ютуб, то можна аформіць і ў вонкавых спасылках.
  4. Не падабалася, але ў тэксьце ёсьць і такое, пры пераліку/згадваньні асоб: «...Міцкевічаўскія традыцыі народнасьці, рэалізму і рамантызму разьвівалі Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, В.Таўлай, П.Пестрак, Ю.Гаўрук, М.Лужанін, П.Панчанка, Язэп Семяжон і іншыя...» калі згадваць чалавека, то ўжо пісаць імя і прозьвішча цалкам і аднастайна, там дзе трэба даць спасылку на артыкул пра чалавека ў Вікіпэдыі (у артыкуле такое амаль паўсюль).
  5. Артыкул слаба, як мне здалося праілюстраваны, прыклады цікавай і добрай ілюстрацыі тут: en:Adam Mickiewicz, і, магчыма, штосьці адсюль: pl:Adam Mickiewicz, ru:Мицкевич, Адам.
  6. Вельмі не люблю, але прыйшлося праставіць у тэксьце {{крыніца?}}, можна альбо знайсьці і праставіць аўтарэтэтную крыніцу замест гэтага шаблёну альбо зьмяніць тэкст такім чынам, каб не паўставала пытаньня галаслоўнасьці, заангажаванасьці выказваньня ці ўвогуле існаваньня факту як такога.
Спадзяюся мае камэнтары не адштурхнуць ад працы, але заахвоцяць да дасканаленьня артыкула паважанага намінатара, вельмі хацелася б пабачыць гэты артыкул у якасьці добрага.
P.s. Шмат карыснага ў пляне інфармацыі і зьместу можна знайсьці ў «Беларускім кнігазборы», было асобнае выданьне пра Міцкевіча, там і цікавыя цытаты, і крыніцы інфармацыі, і шмат-шмат чаго, калі ёсьць магчымасьць — рэкамэндую ўзяць у бібліятэцы.--Mr. Sрock (гутаркі) 20:24, 8 жніўня 2013 (FET)

На жаль, мінуў досыць працяглы час, за які рэцэнзаваньнем не зацікавіліся ні ўдзельнік, які высунуў артыкул на рэцэнзаваньне, ні іншыя ўдзельнікі Вікіпэдыі. Рэцэнзаваньне варта лічыць скончаным. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:59, 11 сьнежня 2013 (FET)

  1. ^ Адам Міцкевіч у гісторыі еўрапейскай літаратуры ўпісваў сваё імя перадусім як польскі паэт. Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г. C. 9)
  2. ^ Адам Міцкевіч ніколі не называў сябе беларускім паэтам. М. Хаўстовіч. Наш Міцкевіч // XIX стагоддзе: Навукова-літаратурны альманах. Кніга другая. — Мн., 2000. С.3
  3. ^ У мэтрыцы няма зьвестак пра месца нараджэньня.
  4. ^ Mickiewicz Adam Bernard (у:) Internetowa encyklopedia PWN
  5. ^ Ksawery Pruszyński. Opowieść o Mickiewiczu. — Warszawa: Spółdzielnia Wydawnicza «Czytelnik», 1998. S. 7—8.
  6. ^ Litwo! Ojczyzno moja! Adam Mickiewicz. Pan Tadeusz. Księga I, Inwokacja, w.1–4
  7. ^ Ліцвінізм Адама Міцкевіча непасрэдна ўпісваецца ў гісторыю Беларусі, у гісторыю беларускай літаратуры. Ліцвінізм - гістарычная фаза беларускасці ў Беларусі, мутацыя беларускасці пад уплывам апалячвання, ступень развіцця беларускасці ў яе спецыфічнай незвычайнасці. З гісторыі Беларусі, беларускага народа ліцвінізм не выпадае, ліцвінізм ёсць кроўная гісторыя Беларусі - складаная гісторыя. Алег Лойка. Адам Міцкевіч і Беларусь // Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г. C. 10)
  8. ^ І. Масляніцына. Міцкевіч (Mickiewicz) Адам // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.
  9. ^ Ніна Баршчэўская. Адам Міцкевіч і Беларуская мова // Камунікат 2 / 2005 (27)
  10. ^ Адам Мальдзіс. Зямля Навагрудская, краю мой родны... // Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś / Уклад. В. Грышкевіч, навук. рэд. А. Мальдзіс, Т. Нягодзіш. — Мн.: ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. С. 6
  11. ^ У мэтрыцы няма зьвестак пра месца нараджэньня.
  12. ^ Mickiewicz Adam Bernard (у:) Internetowa encyklopedia PWN
  13. ^ Ksawery Pruszyński. Opowieść o Mickiewiczu. — Warszawa: Spółdzielnia Wydawnicza «Czytelnik», 1998. S. 7—8.
  14. ^ Міцкевіч Адам // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
  15. ^ І. Масляніцына. Міцкевіч (Mickiewicz) Адам // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.
  16. ^ Ніна Баршчэўская. Адам Міцкевіч і Беларуская мова // Камунікат 2 / 2005 (27)