Аблога Мэдыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аблога Мэдыны
Дата: чэрвень 1916 — студзень 1919
Месца: Мэдына
Вынік: Перамога аўстралійскіх войскаў
Супернікі
Арабскія паўстанцыСьцяг Асманскай імпэрыі Асманская імпэрыя
Камандуючыя
Азіз аль-МасрыФахры-паша
Колькасьць
30 000 (1916)[1]
50 000 (1918)[2]
3000 (1916)[3]
11 000 (1918)[4]
Страты
невядома~8000 эвакуіраваліся да Эгіпту[4]

'Аблога Мэдыны' (чэрвень 1916 — студзень 1919) — эпізод Арабскага паўстаньня і Першай сусьветнай вайны.

У чэрвені 1916 году шэрыф Мэкі Хусэйн бэн Алі ўзьняў паўстаньне супраць Асманскай імпэрыі, плянуючы з дапамогай краінаў Антанты стварыць арабскую дзяржаву, якая б разьмяшчалася ад Сырыі да Емэну. Сьвяты горад Мэдына быў адным з найважнейшых турэцкіх апорных пунктаў на арабскіх тэрыторыях, а таксама зьяўляўся канчатковым пунктам Хіджаскай чыгункі.

У кастрычніку 1916 году арабы паспрабавалі ўзяць Мэдыну штурмам, аднак штурм быў адбіты турэцкім гарнізонам, што меў добра падрыхтаваныя абарончыя пазыцыі. Акрамя таго, у турак была артылерыя, а ў арабаў артылерыі не было. Па меры распаўсюджваньня арабскага паўстаньня ўздоўж берагу Чырвонага мора ангельскаму камандаваньню і яго арабскім саюзьнікам прыйшла ў галаву іншая ідэя з нагоды Мэдыны: было вырашана не штурмаваць горад, а стварыць пагрозу яго штурму, каб вымусіць турак адцягнуць значныя сілы для абароны гораду і абароны Хіджаскай чыгункі. Для гэтай мэты Нуры аль-Саід зладзіў у Мэцы трэніравальны лягер пад камандаваньнем Азіза аль-Масры. З бэдуінскіх добраахвотнікаў і салдат арабскага паходжаньня, што дэзэрціравалі з асманскай арміі, аль-Масры сфармаваў тры пяхотныя брыгады, кавалерыйскую брыгаду, сапёрнае падразьдзяленьне і тры артылерыйскія падразьдзяленьні. Тэхнічную дапамогу аказвалі ангельскія і францускія афіцэры. Агульная колькасьць войскаў пад кіраўніцтвам аль-Масры склала каля 6 тысячаў чалавек.

Аль-Масры падзяліў свае сілы на тры групы:

  • Усходнюю армію пад камандаваньнем Абдалы ібн Хусэйна, якая асадзіла Мэдыну з усходу,
  • Паўднёвую армію пад камандаваньнем Алі ібн Хусэйну, якая ўтварыла заслон на поўдзень ад Мэдну
  • Паўночную армію пад камандаваньнем Фэйсала ібн Хусэйна, якая ўтварыла заслон на поўнач ад Мэдыну.

Горад абаранялі войскі пад камандаваньнем турэцкага губэрнатара Мэдыну Фахры-пашы, які адмовіўся здаць горад нават пасьля заканчэньня вайны. Ён праігнараваў як загад міністра абароны аб капітуляцыі, так і загад самога султана пра сваё зьняцьце з пасады губэрнатара Мэдыны, заявіўшы, што яму зьявіўся прарок Мухамэд і загадаў абараняць сьвяты горад. У выніку ў студзені 1919 году ён быў арыштаваны сваімі ўласнымі падначаленымі, перад якімі паўстала рэальная пагроза сьмерці ад голаду ў абложаным горадзе, калі вайна ўжо скончылася.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Spencer C. Tucker, Arab Revolt (1916-1918), The Encyclopedia of World War I, ABC-CLIO, 2005, ISBN 1-85109-420-2, page 117.
  2. ^ Mehmet Bahadir Dördüncü, Mecca-Medina: the Yıldız albums of Sultan Abdülhamid II, Tughra Books, 2006, ISBN 1-59784-054-8, page 29
  3. ^ Polly a. Mohs, Military Intelligence and the Arab Revolt: The first modern intelligence war, Routledge, ISBN 1-134-19254-1, page 40
  4. ^ а б Süleyman Beyoğlu , The end broken point of Turkish - Arabian relations: The evacuation of Medine, Atatürk Atatürk Research Centre Journal (Number 78, Edition: XXVI, November 2010)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]