Абдул-Халім Садулаеў
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Абдул-Халім Садулаеў | |
па-чачэнску: Садулин Абусаламин кІант Іабдул-Хьалим | |
4-ы прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя | |
---|---|
12 лютага 1997 — 8 сакавіка 2005 | |
Папярэднік: | Аслан Масхадаў |
Наступнік: | Доку Ўмараў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 чэрвеня 1966 места Аргун, Чачэнія, СССР |
Памёр: |
17 чэрвеня 2006 места Аргун, Чачэнія |
Партыя: | |
Узнагароды: | Годнасьць народу, Гэрой народу |
Абду́л-Халім Абусала́мавіч Садула́еў (па-чачэнску: Садулин Абусаламин кІант Іабдул-Хьалим; 2 чэрвеня 1966 году, места Аргун, Чачэнія — 17 чэрвеня 2006 году) — удзельнік чачэнскага незалежніцкага руху. Займаў пасады кіраўніка Вышэйшага шарыяцкага суду, з сакавіка 2005 году па чэрвень 2006 году прэзыдэнт Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя.
Маладосьць і Першая расейска-чачэнская вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1966 годзе ў месьце Аргун, што ў Чачэніі. Належыць да роду Ўстрадай (па-чачэнску: УстаргІардой). Вучыўся на мовазнаўчым аддзяленьні Грозьненскага ўнівэрсытэту, але не давучыўся з-за пачатку вайны. У першую расейска-чачэнскую вайну ваяваў у ваколіцах м. Аргун. Пасьля вайны выступаў на тэлебачаньні з казаньнямі. Быў адным з правадыроў Аргунскай ісламскай грамады.
Другая расейска-чачэнская вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З пачаткам расейска-чачэнскай вайны браў удзел у баявых дзеяньнях. Спачатку ваяваў у Аргуне. Потым адышоў у горы. Меў шчыльныя зносіны з Шамілём Басаевым. У 2002 годзе на паседжаньні Найвышэйшай вайсковай ісламскай рады быў прызначаны судзьдзём Вышэйшага суду Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Адначасова А.-Х. Садулаеў быў прызначаны намесьнікам Аслана Масхадава. Г. зн. пасьля сьмерці А. Масхадава да А.-Х. Садулаева перайшлі б усе паўнамоцтвы прэзыдэнта Ічкерыі, што й адбылося 9 сакавіка 2005 году, калі А. Масхадаў быў забіты.
Прэзыдэнт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заняцьця пасады А.-Х. Садулаеў 16 траўня 2005 году заявіў аб стварэньні Каўкаскага фронту, г. зн., што чачэнцы будуць ваяваць ня толькі ў Чачэніі, але й за яе межамі, па ўсім Каўказе.
2 чэрвеня 2005 году прызначыў Доку Ўмарава сваім намесьнікам, які ў выпадку сьмерці А.-Х. Садулаева будзе выконваць абавязкі прэзыдэнта Ічкерыі. У баявых дзеяньнях асабіста А.-Х. Садулаеў не прымаў ніякага ўдзелу. Выступаў у асноўным з палітычнымі заявамі ў сеціве.
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў забіты 17 чэрвеня 2006 году ў ваколіцах места Аргун у баі з расейскімі вайскоўцамі. Яго паўнамоцтвы перайшлі да Доку Ўмарава.
Узнагароды Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меў узнагароды: «Годнасьць Народу» і «Герой Народу».
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меў жонку. Яе імя Фаціма. У 2003 годзе яна была захоплена расейцамі й была забіта.
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |