Абаленскія-Белыя
Выгляд
Абале́нскія-Бе́лыя (па-расейску: Оболенские-Белые) — расейскі княскі род, галіна князёў Абаленскіх. У XVI—XVII стст. высокага становішча не займалі, служылі ваяводамі. У XVIII ст. 2 прадстаўнікі роду былі губэрнатарамі Смаленску. Апошнія сьведчаньні пра прадстаўнікоў роду адносяцца да XIX ст.
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Васіль Канстанцінавіч Белы, князь Абаленскі. Дзякуючы мянушцы за ягонымі нашчадкамі замацавалася прозьвішча Абаленскіх-Белых
- Глеб (? — 1572) У 1559 у Лівонскім паходзе быў галавой у вартавым палку, у 1563 — ваявода вартавога палку, у 1570—1572 — ваявода ў Полацкім астрозе за Палатай
- Іван
- Іван
- Нікіфар(? — 1651) у 1647 — ваявода ў Дзядзілаве, у 1651 — другі ваявода ў Галічы
- Юрый
- Сьцяпан
- Аляксандар
- Іван
- Барыс
- Пётр Сіла(Моц)
- Васіль
- Сямён
- Іван
- Фёдар (? — 1552)