Васіль Абаленскі-Белы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Васі́ль Абале́нскі-Бе́лы (?-пасьля 1762) — расейскі дзяржаўны й вайсковы дзеяч, князь, таемны дарадца (1755). З роду князёў Абаленскіх-Белых. У 1742 у чыне брыгадзіра быў камандантам у г. Кізьляр, у 1743 тамсама камандзір мясцовых войскаў, у 1751 прызначаны генэрал-маёрам, у 1753 — губэрнатарам Смаленску, у 1762 — прэзыдэнтам Калегіі эканоміі.