M87
| M87 | |
| Зьвесткі назіраньня (эпоха J2000.0) | |
|---|---|
| Сузор’е | Дзева |
| Простае ўзьняцьцё | 12г 30х 49,4233823с[1] |
| Схіленьне | +12° 23′ 28,0438581″[1] |
| Чырвонае зрушэньне | 0,004283 ± 0,00017[2], 0,0042 ± 12[3] і 0,0042 ± 0,00012[3] |
| Радыяльная хуткасьць | 1284 ± 5 км/с[2] і 1280 км/с[4][5] |
| Адлегласьць | 53 900 000 сьветлавы год[6] і 16,52 Мпк[4] |
| Тып | E+0-1 pec[2] і E-E/S0[7] |
| Бачная зорная велічыня (V) | 8,63 ± 0,04[8] |
| Абсалютная зорная велічыня (V) | −22[9] |
Аб’ект Мэсье M87 (таксама Virgo A або NGC 4486) — эліптычная галяктыка ў сузор’і Вялікай Мядзьведзіхі. Гэта адная з найбуйнейшых і найбольш масіўных галактык у бачным Сусьвеце, якая зьмяшчае некалькі трыльёнаў зорак. У М87 налічваецца блізу 12 000—15 000 сфэрычных скупнасьцяў. Дзеля прыкладу, Млечны шлях складаецца толькі з блізу 150—200 скупнасьцяў. Гэта сьведчыць аб тым, што М87 мела надзвычай актыўнае мінулае і, верагодна, паглынула шмат меншых галактык за сваю гісторыю. М87 выпраменьвае магутнае сьвятло ў розных электрамагнітных спэктрах, ад радыёхваляў да рэнтгенаўскіх прамянёў, таму галяктыка бачная радыётэлескопам дзякуючы свайму моцнаму радыёвыпраменьваньню.
М87 была ўпершыню выяўленая ў 1781 годзе францускім астраномам Шарлем Мэсье. У той час яна ўважалася за простую туманнасьць, бо яшчэ не было вядома, што існуюць іншыя галяктыкі акрамя нашай. М87 знаходзіцца прыкладна на адлегласьці ў 53 мільёнаў сьветлавых гадоў ад нас. Яна ўваходзіць у вялікую групу галяктык пад назвай Скупнасьць Дзевы і ёсьць адной з самых яскравых галяктык у паўночнай частцы скупнасьці. Вакол яе абарочваюцца меншыя галяктыкі-спадарожнікі, гэтак жа, як спадарожнікі абарочваюцца вакол плянэт[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Fey A. L., Gordon D., Jacobs C. S., Ma C., Gaume R. A., Arias E. F., Bianco G., Boboltz D. A., Böckmann S., Bolotin S. et al. The second realization of the international celestial reference frame by very long baseline interferometry (анг.) // Astron. J. / J. G. III, E. Vishniac — NYC: IOP Publishing, AAS, University of Chicago Press, AIP, 2015. — Vol. 150, Iss. 2. — P. 58. — ISSN 0004-6256; 1538-3881 — doi:10.1088/0004-6256/150/2/58
- 1 2 3 Messier 87
- 1 2 ADELMAN-McCARTHY J. K., et Al. The SDSS Photometric Catalog, Release 7 // VizieR Online Data Catalog — VizieR, 2009. — Т. 2294. — С. 0.
- 1 2 Tully R. B., Courtois H. M., Sorce J. G. Cosmicflows-3 (анг.) // Astron. J. / J. G. III, E. Vishniac — NYC: IOP Publishing, AAS, University of Chicago Press, AIP, 2016. — Vol. 152, Iss. 2. — P. 50. — ISSN 0004-6256; 1538-3881 — doi:10.3847/0004-6256/152/2/50 — arXiv:1605.01765
- ↑ Tully R. B. Galaxy groups: a 2MASS catalog (анг.) // Astron. J. / J. G. III, E. Vishniac — NYC: IOP Publishing, AAS, University of Chicago Press, AIP, 2015. — Vol. 149, Iss. 5. — P. 171. — 14 p. — ISSN 0004-6256; 1538-3881 — doi:10.1088/0004-6256/149/5/171 — arXiv:1503.03134
- ↑ Талі Р. Б. Cosmicflows-3
- ↑ Voyer E. N., Boselli A., Boissier S., Heinis S., Cortese L., Ferrarese L., Cote P., J.-C. Cuillandre, Gwyn S. D. J., Peng E. W. et al. The GALEX Ultraviolet Virgo Cluster Survey (GUViCS) III. The ultraviolet source catalogs (анг.) // Astron. Astrophys. / T. Forveille — EDP Sciences, 2014. — Vol. 569. — P. 124–124. — ISSN 0004-6361; 0365-0138; 1432-0746; 1286-4846 — doi:10.1051/0004-6361/201322511 — arXiv:1405.4344
- ↑ Paz A. G., Boissier S., Madore B. F., Seibert M., Joe Y. H., Wyder T. K., Thilker D., Bianchi L., Soo‐Chang Rey, Barlow T. A. et al. The GALEX Ultraviolet Atlas of Nearby Galaxies (анг.) // The Astrophysical Journal: Supplement Series — AAS, 2007. — Vol. 173, Iss. 2. — P. 185–255. — ISSN 0067-0049; 1538-4365 — doi:10.1086/516636 — arXiv:astro-ph/0606440
- ↑ Frommert H. Messier 87
- ↑ «Messier 87». NASA Science.
| Гэта — накід артыкула пра галяктыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |