Перайсьці да зьместу

АКСМ-100

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

АКСМ-100 — двухвосевы тралейбус вытворчасьці Менскага заводу «Белкамунмаш» з рэастатна-кантактарнай сыстэмай кіраваньня пускам цягавага рухавіка. Выпускаўся ў 1993—1994 гадах на аснове тралейбуса ЗІУ-682, уніфікаваны зь ім практычна ўсімі вузламі і мае вельмі блізкае вонкавае падабенства. Стандартнай кампаноўкі машын не існавала. Выпускаліся машыны як практычна якія капіявалі ЗІУ-682У з электрычным прывадам дзьвярэй, так і нейкая сумесь ЗІУ-682В013 і ЗІУ-682Г з пнэўматычным прывадам дзьвярэй. Аснова кузаву мае рамную канструкцыю з адкрытага профіля (швэлера). Вядучыя масты ўсталёўваліся тыя ж, што і на грузавіках МАЗ-500.

Ужо неўзабаве завод «Белкамунмаш» працягнуў канструктарскія распрацоўкі і ў 1994 годзе пачаў выпуск удасканаленай мадэлі АКСМ-101, дзе скарыстана вынясеньне на дах пуска-тармазных і шунтовых супраціваў і групавога рэастатнага кантралёру.