Ішчальнянка
Выгляд
(Перанакіравана з «Ішчалнянка»)
Ішчальнянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Вялікіх Баяраў |
Вусьце | Дзікушка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 13 км |
Ішчальнянка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзікушкі (басэйн Нёману). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 13 км[1]. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Ішчална.
Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Вялікіх Баяраў, упадае ў Дзікушку за 1,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзярванцаў. Цячэ ў межах Лідзкай раўніны. Ад вёскі Ішчалны да вусьця на працягу 6,2 км каналізаваная. Каля вёскі Ішчальнянаў на рацэ сажалка.