Дзікушка
Выгляд
Дзікушка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Скрыбаўцаў |
Вусьце | Жалудзянка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 9 км |
Плошча басэйну | 86 км² |
Нахіл воднай паверхні | 5,4 ‰ |
Дзіку́шка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Жалудзянкі (басэйн Нёману). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 9 км. Плошча вадазбору 86 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,4 ‰.
Асноўны прыток — рака Ішчальнянка.
Пачынаецца каля вёскі Скрыбаўцаў, цячэ паўднёвай часткай Лідзкай раўніны, упадае ў Жалудзянку на поўначы ад вёскі Лябёдкі. На ўсім працягу каналізаваная[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 142.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1