Ісай Шур
Ісай Шур | |
| ням. Issai Schur | |
![]() | |
| Дата нараджэньня | 29 сьнежня 1875 (10 студзеня 1876)[1][2] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Магілёў, Расейская імпэрыя |
| Дата сьмерці | 10 студзеня 1941[1] (65 гадоў) |
| Месца сьмерці | Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палестыне |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | матэматык, прафэсар унівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | матэматыка |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Пруская акадэмія навук[d], Саксонская акадэмія навук[d], Акадэмія навук СССР[d], Расейская акадэмія навук, Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d] і Гётынгенская акадэмія навук[d] |
| Навуковы кіраўнік | Георг Фрабэніюс[d] і Лазарус Фукс[d][3] |
| Вучні | Lev Arkadyevich Kaluzhnin[d][4] |
| Бацька | Moses Schur[d] |
| Дзеці | Georg Schur[d] |
Ісай Шур (па-нямецку: Issai Schur; 10 студзеня 1875, Магілёў — 10 студзеня 1941, Тэль-Авіў) — нямецкі і ізраільскі матэматык, паходзіў зь беларускіх габрэяў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]Яго бацькі Машэ Шур і Голда Ландаў. Вучыўся ў Бэрлінскім унівэрсытэце. Вучань Г. Фрабэніюса і Л. Фукса. Атрымаў доктарскую ступень у 1901, стаў выкладчыкам у 1903. Прафэсар Бэрлінскага ўнівэрсытэту (1910), пасьля пераезду ў Бон прафэсар Бонскага ўнівэрсытэту (1919). Замежны чалец-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1929).
Шур адхіліў прапановы пераехаць у ЗША і Вялікабрытанію (у 1934). Тым ня менш, як габрэй быў выгнаны з унівэрсытэту (1935) і выключаны з Прускай акадэміі навук (1938). Пераехаў у Палестыну ў 1939. Выкладаў ў Габрэйскім унівэрсытэце ў Ерусаліме.
Займаўся тэорыяй канечных груп і іх уяўленьнямі. Шырока вядомы як аўтар «лемы Шура», тэарэмы Шура.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ JewishGen — 1987.
- ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
- ^ https://books.google.cat/books?id=KvLxBwAAQBAJ&pg=PR18 — С. xviii.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- O’Connor, John J.; Edmund F. Robertson Issai Schur // MacTutor History of Mathematics archive
