Ісаак
Выгляд
| Ісаак | |
«Прынясеньне ў ахвяру Ісаака», Караваджа | |
| Мясцовасьць | Палестына[1] |
|---|---|
| Плоць | мужчынская[d][1] |
| Занятак | пастух |
| Бацька | Абрам[2] |
| Маці | Sarah[d][2] |
| Дзеці | Якуб[3] і Эсаў[d][4] |
Ісаа́к (па-габрэйску: יִצְחָק Іцхак — літар. «будзе сьмяяцца») — адзін зь біблейскіх патрыярхаў, сын Абрама й Сары, якая нарадзіла яго ў глыбокай старасьці. Драматычным момантам біблейскай біяграфіі Ісака зьяўляецца вядомае ахвяраваньне Абрама, яго бацькі. Бог загадаў апошняму прынесьці ў ахвяру свайго любімага сына Ісаака. Каб даказаць сваю вернасьць усявышняму, Абрам вырашыў выканаць яго волю, аднак у самы апошні момант, апавядаецца ў Бібліі, рука анёла адвяла занесены Абрамам нож ад зьвязанага ім Ісаака. Навукоўцы лічаць, што ў гэтым сюжэце знайшоў адлюстраваньне пачатак працэсу адмены ў першабытных плямёнаў чалавечага ахвярапрынашэньня й замены яго ахвярамі жывёлаў[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3