Інстытут палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Інстытут палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфера» (па-ангельску: Institute of political studies "Political sphere") — беларуская дасьледчая й экспэртная ўстанова. Інстытут быў заснаваны ў 2009 годзе ў Менску[1], афіцыйна зарэгістраваны ў Летуве.

Мэта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтамі Інстытуту «Палітычная сфера» зьяўляецца сыстэмнае вывучэньне палітыкі й грамадзтва Беларусі й Цэнтральна-Усходняй Эўропы; Фармаваньне прафэсійнай супольнасьці дасьледнікаў палітыкі ў Беларусі, у тым ліку стварэньне неабходнай інфраструктуры для іх прафэсійнай дзейнасьці; Інтэграцыя беларускіх дасьледнікаў у рэґіянальны, эўрапейскі й міжнародны акадэмічны кантэкст, а таксама спрыяньне сумеснай дасьледчай дзейнасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інстытут сфармаваўся на падставе супольнасьці дасьледнікаў, якія згуртаваліся вакол выданьня часопіса «Палітычная сфэра» (выдаецца з 2001 року). У 2001-2006 гг. дзейнасьць супольнасьці часопіса «Палітычная сфера» адбывалася ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (катэдра паліталёґіі юрыдычнага факультэту). У 2006-2009 гг. дзейнасьць супольнасьці часопіса адбывалася ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні, Летува. У верасьні 2009 року было публічна абвешчана аб заснаваньні Інстытуту «Палітычная сфэра».[2]

Асноўныя кірункі дзейнасьці Інстытуту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледаваньні й экспэртная дзейнасьць

  • Палітычныя дасьледаваньні (political studies), з асаблівым ухілам у эмпірычныя дасьледаваньні з выкарыстаньнем колькасных мэтадаў.[3]
  • Сацыяляґічныя дасьледаваньні, а таксама дасьледаваньні ў галіне гісторыі й культуры.
  • Экспэртныя й практычныя дасьледаваньні (policy studies).

Выдавецкая дзейнасьць

  • Выданьне часопіса палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» (кругабежнасьць: два разы на год). Гэта адно зь вядучых спэцыялізаваных выданьняў па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых дасьледаваньняў з розных галінаў палітычнай навукі й сумежных дысцыплінаў. Выданьне прысутнічае ў шэрагу міжнародных навуковых кніжнях.[4]
  • Выданьне англамоўнага часопіса «Belarusian Political Science Review» (пэрыядычнасьць: адзін раз на год).Галоўная задача выданьня — прадставіць чытачу па-за межамі Беларусі найбольш важныя акадэмічныя дасьледаваньні беларускае палітыкі й грамадзтва.[5]
  • Выданьне манаграфіяў, перакладаў, анталёґіяў у галіне паліталёґіі й іншых сацыяльных дысцыплінаў.[6] Сярод рэалізаваных выдавецкіх праектаў: анталёґія клясычных тэкстаў «Палітычная навука», «Анталогія краёвай ідэі», пераклады кніг К. Гамулка «Паміж Польшчай і Расіяй», М. Урбана «Беларуская савецкая эліта» і г.д.

Публічныя падзеі

  • Заснаваньне й адміністраваньне Міжнароднага Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі(кругабежнасьць: раз на рок). Праводзіцца з 2011 году на базе Унівэрсытэту Вітаўта Вялікага (Коўна, Летува). Кангрэс заснаваны прадстаўнікамі беларускае й літоўскае грамадзкасьці як мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасьць, так і шырокія грамадзкія колы Беларусі і іншых краінаў: экспэртаў, журналістаў, грамадзкіх дзеячоў, студэнтаў і г. д. Кангрэс ініцыяваны для інтэграцыі дасьледчыкаў і экспэертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сфэрах, а таксама для спрыяньня больш глыбокаму разуменьню Беларусі ў акадэмічных і грамадзкіх асяродках краінаў рэґіёну й сьвету.[7]
  • Штогадовая навуковая тэматычная канфэрэнцыя ў Менску (кругабежнасьць: раз на год).[8]

Дзейнасьць па разьвіцьці акадэмічнай супольнасьці й адукацыі

  • Заснаваньне Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі[9].
  • Публічныя лекцыі.
  • Адмысловыя навучальныя курсы (найперш, праграма эўрапеістыкі ў Беларускім Калегіюме)[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]