Інга Хрушчова
Інга Хрушчова | |
Род дзейнасьці | грамадзкая актывістка, журналістка, перад гэтым прапагандыстка, тэлевядоўца |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 сьнежня 1970 (53 гады) |
Занятак | лёгкаатлетка |
І́нга Хрушчо́ва (нар. 18 сьнежня 1970) — беларуская актывістка і журналістка, у 1990-я гады вядучая навінаў на БТ і адна з найбольш яскравых прапагандыстак рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Полацку[1]. Скончыла Віцебскую спартовую вучэльню алімпійскага рэзэрву і факультэт журналістыкі БДУ[2].
Неаднаразовая чэмпіёнка і прызэрка чэмпіянатаў БССР па лёгкай атлетыцы[3]
Журналісцкая і прапагандысцкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Журналісцкую кар’еру пачала ў полацкай газэце «Сцяг камунізма»[1].
З 1995 да 2001 гг., у тым ліку падчас дзяржаўнага перавароту ў Беларусі ў 1995 і 1996 гг., была вядучай навінаў на цэнтральным дзяржаўным тэлебачаньні Беларусі, потым працавала ў прэзыдэнцкім журналісцкім пуле, суправаджала А. Лукашэнку ў яго паездках па краіне[4]. Зь цягам часу ўзначаліла аддзел палітычных аглядальнікаў Агенцтва тэлевізійных навінаў на БТ. [5]
У незалежных СМІ Хрушчова згадваецца як «адна з найбольш актыўных прапагандыстак Аляксандра Лукашэнкі канца 1990-х пачатку 2000-х гадоў»[2] і «адзін з сымбаляў прапаганды на БТ»[5].
Апошнія гады працы на БТ таксама ўдзельнічала ў асьвятленьні спартыўных падзей[2].
Сыход з БТ, актывізм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2013 годзе сышла з БТ, занялася прыватным прадпрымальніцтвам[3]. Ад таго часу актыўна крытыкуе рэжым Лукашэнкі ў сваіх публічных выступах[2][6].
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году працавала ў штабе Віктара Бабарыкі, займалася зборам подпісаў, удзельнічала ў агульнанацыянальных акцыях пратэсту. Падпісала ліст спартоўцаў з патрабаваньнем сумленных выбараў, спрыяла сыходу супрацоўнікаў БТ з сыстэмы дзяржаўнай прапаганды[3].
Пасьля выбараў і пратэстаў зьехала ў Нямеччыну, дзе далучылася да дзейнасьці беларускае дыяспары.[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Марина ГУЛЯЕВА. ХРУЩЕВА НЕ ЛЮБИТ РАЗМАЗЫВАТЬ КАШУ ПО ТАРЕЛКЕ [Марына Гуляева. Хрушчова ня любіць размазываць кашу па талерцы] (на расейскай мове) — БелГазета, №34 (350) 2 верасьня 2002 г.
- ^ а б в г Інга Хрушчова сышла з БТ «з маральных меркаваньняў» — Радыё Свабода, 20 жніўня 2013 г.
- ^ а б в Экс-спортсменка много лет вела «Панораму», а в 2020-м помогала Бабарико: видит страх Лукашенко, Домрачевой разочарована, верит в Фазеля [Былая спартоўка шмат гадоў вяла «Панараму», а ў 2020-м дапамагала Бабарыку: бачыць страх Лукашэнкі, расчаравалася ў Домрачавай, верыць у Фазэля] (на расейскай мове) — tribuna.com, 31 сьнежня 2020 г.
- ^ Былая тэлепрапагандыстка: раней я бачыла іншага Лукашэнку — Эўрарадыё, 24 чэрвеня 2020 г.
- ^ а б Інга Хрушчова: Я сышла з БТ па маральных меркаваннях — Наша Ніва, 19 жніўня 2013 г.
- ^ «Калі жадаеш дабра свайму народу, сыдзі!». Экс-журналістка прэзыдэнцкага пулу пра схіл эпохі Лукашэнкі — Радыё Свабода, 24 чэрвеня 2020 г.
- ^ Андрэй Саньнікаў Зыбіцкая хоча вярнуцца — Хартыя'97, 21 сьнежня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Как поймать за хвост эксклюзив [Як злавіць за хвост эксклюзыў] — інтэрвію газэце СБ. Беларусь сегодня, 27.07.2012 (на расейскай мове)