Перайсьці да зьместу

Ізьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізьнік
турэц. İznik
Населены пункт
Краіна
Правінцыя Бурса
Геаграфія
Плошча
  • 753 км²
Часавы пас TRS[d][1] і UTC+03:00[1]
Каардынаты 40°25′45″ пн. ш. 29°43′16″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 44 236 чал. (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 16x
Сайт iznik.bel.tr
Ізьнік на мапе Турэччыны
Ізьнік
Ізьнік
Ізьнік

Ізьнік, колішняя Нікея — старажытны і сярэдневяковы горад Малой Азіі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы сучаснай Турэччыны.

Назва Ізьнік паходзіць ад старой назвы горада Нікея. Згодна з агульным правілам пераўтварэньня ў той пэрыяд, назва Isnikea перайшла ў турэцкае Iznik шляхам даданьня суфікса да грэцкай назвы, яка азначае «ўнутры сьцяны»[2].

Больш падрабязна пра гісторыю горада ў даасманскія часы гл. у артыкуле Нікея (Бітынія) У 1331 годзе Архан I захапіў горад, і на кароткі час ён стаў сталіцай Асманскага эмірата, які пашыраўся[3]. Вялікі храм Сьвятой Сафіі ў цэнтры горада быў ператвораны ў мячэт і стаў называцца Арханскай мячэцьцю[4]. Побач былі пабудаваны мэдрэсэ (духоўная школа) і хамам (лазьня)[5]. У 1334 г. Архан пабудаваў яшчэ адну мячэць і імарэт (суповую кухню) каля брамы Yenіşeh Kapısı на паўднёвым баку горада.

Арабскі падарожнік Ібн Батута наведаў горад у 1331 годзе, неўзабаве пасьля захопу горада Арханам І[6]. Паводле іншых зьвестак, ён быў у горадзе паміж 1334 і 1339 гг[7][удакладніць!]. Паводле яго, горад быў у руінах, населены невялікай колькасьцю людзей, якія знаходзіліся на службе ў султана. Каля гарадзкіх сьцен былі сады, кожны дом быў акружаны садам. У горадзе вырошчвалі садавіну, грэцкія арэхі, каштаны й салодкі вінаград[7][8][9].

Перапіс 1520 г. зафіксаваў 379 мусульманскіх і 23 хрысьціянскія сем’і, у той час як у 1624 г. зафіксавана 351 мусульманская й толькі 10 хрысьціянскіх сем’яў. Зыходзячы зь пяці членаў кожнай сям’і, гэтыя лічбы паказваюць, што насельніцтва складала каля 2000 чалавек.

У XVIII—XIX стагодзьдзях колькасьць жыхароў была амаль аднолькавай. Увогуле, калі бізантыйскі горад, паводле ацэнак, налічваў 20-30 тысячаў насельніцтва, то ў часы Асманскай імпэрыі горад ніколі ня быў квітнеючым. Падарожнікі апісвалі горад несуцяшальна. Так, італьянскі археолаг Даменіка Сесьціні пасьля свайго візыту ў Ізьнік у 1779 годзе пісаў пра Ізьнік як пра закінуты горад без жыцьця, без шуму й без руху[7][10]. У 1797 годзе Джэймс Далауэй апісаў Ізьнік як «няшчасную вёску»[7][11].

Значная частка горада была разбурана ў 1921 годзе падчас грэка-турэцкай вайны (1919—1922), большасьць насельніцтва стала бежанцамі. Шмат гістарычных будынкаў было пашкоджана альбо разбурана[12].

У 1930 годзе горад быў далучаны да правінцыі Бурса.

Паводле зьвестак TUІK на 2020 год, насельніцтва муніцыпалітэта складае 44 102 чалавекі.

  1. 1 2 https://www.lexpera.com.tr/resmi-gazete/metin/gun-isigindan-daha-fazla-yararlanmak-amaciyla-butun-yurtta-uygulanan-ileri-saat-uygulamasinin-devam-3
  2. http://www.taraf.com.tr/makale/7238.htm Sevan Nişanyan'ın 03.09.2009 tarihli Taraf Gazetesi’nde çıkan 'İstanbul' başlıklı makalesi, erişim tarihi 06.10.2009
  3. Raby 1989. С. 19–22.
  4. Nicaea, Church of Hagia Sophia (анг.) Encyclopaedia of the Hellenic World, Asia Minor. Foundation of the Hellenic World (23 сакавіка 2007). Праверана 11 чэрвеня 2023 г.
  5. St. Sophia Museum (анг.). ArchNet. Праверана 11 чэрвеня 2023 г.
  6. Dunn 2005. С. 158.
  7. 1 2 3 4 Raby 1989. С. 20.
  8. Defrémery 1854. С. 323–324.
  9. Gibb, H.A.R. The Travels of Ibn Baṭṭūṭa, A.D. 1325–1354 (Volume 2). — London: Hakluyt Society, 1962. — P. 453.
  10. Sestini, Domenico Voyage dans le Grèce asiatique, a la péninsule de Cyzique, à Brusse et a Nicée. — 1789. — P. 219–220.
  11. Dallaway J., Mercati G. Constantinople ancient and modern : with excursions to the shores and islands of the Archipelago and to the Troad. — 1797. — P. 169.
  12. Uyan, Ayhan (28 лістапада 2011) İznik'te Milli Mücadelede Yunan Tahribatı iznikrehber.com Праверана 19 чэрвеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Raby Julian İznik, 'Une village au milieu des jardins' // Iznik: The Pottery of Ottoman Turkey. — London: Yanni Petsopoulos, 1989. — С. 19–22. — ISBN 978-1-85669-054-6
  • Dunn, Ross E. The Adventures of Ibn Battuta. — University of California Press, 2005. — ISBN ISBN 0-520-24385-4 Упершыню апублікаваны ў 1986 г., ІSBN 0-520-05771-6
  • Defrémery, C.; Sanguinetti, B.R. Voyages d'Ibn Batoutah. (ар.). — Volume 2. — Paris: Société Asiatic, 1854.