Ігнат Кульчынскі
Ігнат Кульчынскі | |
Архімандрыт Гарадзенскі | |
---|---|
12 кастрычніка 1736 — 9 студзеня 1747 | |
Царква | Уніяцкая Царква |
Абшчына | Кіеўская ўніяцкая мітраполія |
Адукацыя | тэалёгія |
Дзейнасьць | гісторык |
Нарадзіўся | 1694 Уладзімер |
Памёр | 9 студзеня 1747 Горадня |
Бацька | Юры |
Маці | Алена |
Ігна́т Кульчы́нскі (1694, Уладзімер[1] — 9 студзеня 1747, Горадня[2]) — дзяяч Грэка-Каталіцкай Царквы Рэчы Паспалітай, базылянін, царкоўны гісторык, багаслоў, краязнаўца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў зь шляхецкага[3] роду. Бацькі — Юры і Алена[4]. Прыняў манаства ў ордэне базылянаў[5]. У 1714—1720 гг. вучыўся ў Калегіюме прапаганды веры ў Рыме, па сканчэньні атрымаў ступень доктара тэалёгіі [4]. Пасьвечаны на сьвятара (1719)[5]. Выкладчык філязофіі ў базылянскай школе ў Полацку [6]. Сакратар протаархімандрыта базылянскага ордэна Карнэлія Стаўпавіцкага — Любянецкага[7]. У гэтай якасьці ўдзельнічаў у базылянскай кангрэгацыі 1726 г. у Быцені. У 1729—1735 гг. — генэральны пракуратар (прадстаўнік) ордэна базылянаў у Апостальскай Сталіцы, настаяцель царквы Сьвятых мучанікаў Сергія і Вакха ў Рыме[8][9]. У 1736 г. прызначаны архімандрытам Барысаглебскага манастыра ў Горадні і афіцыялам гарадзенскім. Займаў гэтыя пасады да сьмерці[10].[11].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледаваў гісторыю праваслаўнай і ўніяцкай цэркваў на ўсходнеславянскіх землях. На падставе дакумэнтаў рымскіх архіваў склаў і выдаў на лацінскай мове зборнік «Дакладнае паведамленьне пра стан русінаў, якія ў адзінстве са Сьвятой Рымскай Царквою знаходзяцца ў Каралеўстве Польскім». (Рым, 1727), дзе апісаў становішча ўніяцкай царквы Рэчы Паспалітай падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гг.
Аўтар фундамэнтальных прац па царкоўнай гісторыі «Вобраз Рускай Царквы…» (Рым, 1733) і «Дадатак да вобраза Рускай Царквы» (Рым, 1734). На думку І. Кульчынскага, «Руская Царква» ад самога пачатку — складовая частка Сусьветнай Каталіцкай Царквы. Усходнеславянскія землі прынялі хрысьціянства ад Бізантыі, калі тая знаходзілася ў кананічным адзінстве з Рымам і вызнавала каталіцтва. Каталіцкую веру «Руская Царква» захоўвала да пачатку XVI ст. Берасьцейская унія (1596 г.) толькі аднавіла, згодна І. Кульчынскаму, страчанае на стагодзьдзе адзінства зь Рымам.
У працы зьмешчаны кароткія біяграфіі праваслаўных і ўніяцкіх мітрапалітаў кіеўскіх з канца Х ст. па І траціну XVIII ст., тэксты царкоўных статутаў, пастановы сабораў (Кіеўскага (1274), Наваградзкага (1415) і Кобрынскага (1626), даецца падрабязаная інфармацыя аб царкоўна — юрыдычным статусе дзевяці япархій, якія ўваходзілі на той час у Кіеўскую мітраполію. На падставе даступнай яму агіяграфічнай літаратуры дасьледчык склаў царкоўны каляндар зь жыцьцяпісамі сьвятых, шанаваных у Кіеўскай мітраполіі, якія маюць славянскае паходжаньне, даў тлумачэньне асноўным сьвятам Грэка — Каталіцкай Царквы. У працы зьмешчаны дакумэнты, зьвязаныя зь працэсам бэатыфікацыі Язафата Кунцэвіча.
«Вобраз Рускай Царквы» і «Дадатак» зьяўляюцца важнымі крыніцамі па царкоўнай гісторыі Беларусі і Украіны, аб чым сьведчаць неаднаразовыя перавыданьні (Пачаеў, 1759, Парыж, 1859; Фарнабара, 1970).
У рымскі пэрыяд І. Кульчынскі падрыхтаваў працу на польскай мове «Базыльянскія кангрэгацыі 1617—1726» (апублікавана ў перакладзе на рускую ў 1870 г. пад назвай «Съезды базилиан Западной Руси»). Паміж 1736—1747 гг. склаў збор жыцьцяпісаў сьвятых манахаў бізантыйскага абраду пад назвай «Базылянскі міналёгій» (надрукаваны ў Вільні ў 1771 г.)
.
Ігнат Кульчынскі — аўтар трох твораў на італьянскай і лацінскай мовах, прысьвечаных гісторыі абраза Маці Божай Жыровіцкай і яе цудатворнай копіі ў царкве Сьвятых мучанікаў Сергія і Вакха ў Рыме (Madonna del Pascolo) : 1) «Малітва да Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў цудатворным Жыровіцкім абразе…» Рым, 1732; 2) «Цудатворная трохкаляровая яшма, або гістарычнае апавяданьне пра тры цудатворныя абразы Дзевы Марыі…» Рым, 1732; 3) «Вялікі знак…» Рым, 1732.
У 1738 годзе склаў на польскай мове «Інвэнтар базылянскага манастыра ў Горадні на Каложы» і «Хроніку ігуменаў, архімандрытаў, фундатараў і апякуноў манастыра Гарадзенскага на Каложы». (Апублікаваны ў 1870 г.) «Інвентар» — першае ў ВКЛ дэтальнае навуковае апісаньне гістарычнага помніка. Для вызначэньня часу пабудовы храма гісторык выкарыстаў наватарскую для свайго часу методыку. Ён параўнаў плінфу і склад вапнавай рошчыны Барысаглебскай царквы ў Горадні і Сафійскага сабора ў Полацку, канстатаваў іх падабенства і зрабіў выснову, што абодва храмы былі пабудаваны прыкладна ў адзін і той жа час (каля 1200 г.). (Сучасныя дасьледчыкі датуюць Барысаглебскую царкву ў Горадні апошняй чвэрцю ХІІ ст.). У «Хроніцы» выкладзена гісторыя манастыра пачынаючы зь XV ст. да 1736 г. Прыведзены тэксты дакумэнтаў на мове арыгінала з камэнтарамі складальніка[12][13] .
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Variarum locubrationum tomus tertius claudens in se philosophiam naturalem seu physicam duobus libris. A. D. 1723. //Львоўская Нацыянальная Навуковая Бібліятэка імя В. Стэфаніка НАН Украіны.- Аддзел рукапісаў. Ф. 3. — Воп. 1 — Спр. 506.
- Relationes authenticae de statu Ruthenorum cum Sacra Romana Congregatione Unitorum in Regno Poloniae degentium… Romae, 1727.
- Oratio de Beatissimae Virginis Mariae imagine Zyrowicensi… Romae, 1732
- Il Diaspro Prodigioso di tre Colori ovvero Narrazione istorica delle tre Imagini Miracolose della Beata Vergine Maria… Romae 1732.
- Signum magnum quia coronatum olim a dilecto Dei hominis discipulo in Caelo visum … Romae 1732.
- Specimen Ecclesiae Ruthenicae ab origine susceptae fidei ad nostra usquè tempora in suis capitibus seu primatibus Russiae cum S. Sede Apostolica Romana semper unitae… Romae, 1733]]; (Parisiis, 1859, Farnborough, 1970)
- Appendix ad Specimen Ecclesiae Ruthenicae. Рым, 1734.
- Кульчинский И. Съезды базилиан в Западной Руси.] // Вестник Западной России. — 1870. — Кн. IV. — Т. ІІ. — Отд. ІІ. — С. 1 — 43.
- Inwentarz klasztoru bazylianskiego w Grodnie na Kołoży.] // Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том ІХ. — Вильна, 1870. — С. 409—412
- Kronika ihumenow, archymandrytow, fundatorow y protektorow monastyru Grodzienskiego na Kołoży. // Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том ІХ. — Вильна, 1870. — С. 412—454.
- Menologium bazylianskie, to iest, Zywoty Swiętych Panskich oboiey płci z zakonu S. Bazylego W. na miesiące rozłozone. W Wilnie, 1771.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Blazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984. — Page 121,
- ^ Neue Zeitungen von gelehrten Sachen. — 17 august 1747. — S. 588
- ^ Stebelski Ignacy. Dwa Wielkie Swiatła Na Horyzoncie Połockim. — Lwów, 1866. — S. XXXVIII — XXXIX.
- ^ а б Blazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984.- Page 121. — № 21.
- ^ а б Acta S. C. De Propaganda Fide Ecclesiam Catholicam Ucrainae et Bielarusjae spectanta. — Vol. III. — Romae, 1954 — P. 105 — № 934.
- ^ Specimen Ecclesiae Ruthenicae ab origine susceptae fidei ad nostra usquè tempora in suis capitibus seu primatibus Russiae cum S. Sede Apostolica Romana semper unitae. — Parisiis, 1859. — S. 56.
- ^ Кульчинский И. Съезды базилиан в Западной Руси. // Вестник Западной России. 1870. — Кн. IV. — Т. ІІ. — Отд. ІІ. — С. 1- 43.
- ^ Wojnar M. M. Basilian scholars and publishing houses (XVII—XVIII) // Записки Чина Святого Василія Великого. — 1974 — т. 3 — Вип. 1 — 4. — С. 76
- ^ Алесь Суша. Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009 — № 2 — с. 28.
- ^ Rechowicz M. Kulczyński Ignacy. // Polski Słownik Biograficzny. t. XVI, zeszyt 2, Wrocław — Warszawa — Kraków, 1971, s. 138.
- ^ J. M. G. Kulczyński Ignacy. // Podręczna encyklopedya kościelna, t. XXIII—XXIV, Warszawa, 1911. s. 114—115.
- ^ Алексеев Л. В. Игнатий Кульчинский — первый исследователь белорусских древностей // Древности славян и Руси. М., 1988, с. 100
- ^ Сьвятлана Марозава. Кульчынскі Ігнацій. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т.4. — Мн., 1997. — С. 303.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kulczynski I. Specimen Ecclesiae Ruthenicae
- Алексеев Л. В. Игнатий Кульчинский — первый исследователь белорусских древностей
- Крот А. Айцец Ігнат Кульчынскі — з Рыму да Гародні
- Петрович М. Образ святості Київської церкви в працях перших унійних істориків: на прикладі Specimen Ecclesiae Ruthenicae Ігнатія Кульчинського ЧСВВ
- Аляксандр Суша. Книжкова спадщина Ігнатія Кульчинського
- Суша А. А. «Signum magnum apparuit in Caelo…»
- Суша А. А. Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага(недаступная спасылка)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|