Перайсьці да зьместу

Ігнась Багдашэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнась Багдашэўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1809
Памёр каля 1870
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова польская мова
Узнагароды
ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені ордэн сьвятой Ганны III ступені

Ігна́сь Багдашэ́ўскі (1809 — каля 1870) — паэт, грамадзкі дзяяч.

Закончыў Менскую гімназію. Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце. Потым жыў у фальварку Антосіна на Койданаўшчыне. Выбіраўся маршалкам шляхты Менскай губэрні (1841). Аўтар паэтычнага зборніка «Некалькі баляд і аповесьцей» (Вільня, 1826), які выдаў ананімна, пераклаў на польскую мову «Гістарычныя думы» К. Рылеева (Вільня, 1829), пісаў «рускія» (беларускія) песенькі, музыку да якіх падбірала яго сястра Антаніна.

  • Kilka ballad i powieści. Wilno. w Drukarni Dyecezalney JXX. Missyonarzów. 1826. [8], 99, [1] s.; 12 cm.
  • Багдашэўскі Ігнат // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 104.