Перайсьці да зьместу

Ігельстрэмы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Іґельстрэмы (па-швэдзку: Igelström, па-нямецку: Igelstrom, von Igelstroem; па-расейску: Игельстремы, Игельстромы) - шляхецкі, баронскі й графскі род у Швэцыі, Курляндыі, ВКЛ, Польшчы, Сьвяшчэннае Рымскае й Расейскай імпэрыяў. Паходзяць са Швэцыі, зь Нюледэзэ. У 1647 Харальд Бэнгтсан быў узьведзены ў шляхецкую годнасьць з наданьнем прозьвішча Ігельстром. Прадстаўнікі роду валодалі землямі ў Інфлянтах і Эстляндыі. У 1739 пяцёра братоў Ігельстромаў атрымалі баронскую годнасьць у Рэчы Паспалітай. У 1792 Восіп Ігельстрэм быў узьведзены ў графскую годнасьць Сьвяшчэннае Рымскае імпэрыі.

Герб баронаў Іґельстром

Сыман (жыў у 1350-1370)

  1. Магнус (жыў у 1403), ж. - Маргарэта фон Путтэн
    1. Андэрс Магнуссан зь Люсэфорду (жыў у 1410-1436), удзельнічаў у вайне за незалежнасьць Швэцыі
      1. Магнус (жыў у 1444), ж. - Хрыстына Тоніссадотэр, удава сэнатара Карла Магнуссана з Эліфсторпа
        1. Магнус зь Вялікае Вангі (жыў у 1490)
          1. Харальд
            1. Бэнгт зь Вялікае Вангі, у 1529 пакінуў Швэцыю, ж. - Катарына Ёхансдотэр Лінд
              1. Харальд (?-1570-я), ярл Сыртэ й Содэрбі, сакратар у Эльфсборгу ды Гандляр у Лёдазэ. Ж. - Рагнгільд Свэнсдотэр
                1. Бэнгт (жыў у 1629)
                  1. Харальд (1604-1677), ярл Ропкая, Валікольта, Ермалы й Таўбэнгофа, палкоўнік, у 1647 набілітаваны з наданьнем прозьвішча Іґельстрэм. Заснавальнік роду Ігельстромаў.
                2. Андэрс (?-1649), ярл Сыртэ, Фолерэда й Содэрбі, павятовы судзьдзя, у 1647 набілітаваны з наданьнем прозьвішча Апэльбом. Заснавальнік шляхецкага й баронскага роду Апэльбомаў.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі расейскае галіны роду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Восіп Ігельстрэм (1737-1817/1823?), генэрал
  2. Канстанцін Ігельстрэм (1799-1851), дзекабрыст
  3. Андрэй Ігельстрэм (1860-1927), пісьменьнік