Ігар Рапавец
Ігар Рапавец | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 красавіка 1969 (54 гады) Баранавічы, БССР | |
|
І́гар Рапаве́ц (нар. 9 красавіка 1969, Баранавічы, Беларуская ССР) — беларускі гандбаліст.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Баранавічах у сям’і вайскоўца. Неўзабаве па службе пераехалі ў Малдавію, дзе Ігар Рапавец вучыўся ў школе і займаўся ў гандбольнай сэкцыі[1].
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гуляў за малдаўскі «Візыр». У 1992 року пачаў прафэсійную кар’еру ў Ізраілі, дзе да 1994 року выступаў за «Макабі Ра-анана». Пасьля восем гадоў гуляў у Вугоршчыне: «Озд», «Пік Сэгед». Пасьля вярнуўся ў Малдову і гуляў у кішынёўскай «Баракудзе»[1].
Тры сэзоны правёў у эстонскай «Пыльве». Пасьля ўтварэньня менскага «Дынама» далучыўся да ягонага складу[1][2].
Гульнявую кар’еру скончыў у 2010 року. Трэніраваў брамнікаў «Дынама Менск», пасьля развалу клюбу перайшоў на такую ж пасаду ў запароскі «Матор»[3][4].
З 2015 року разам зь Сяргеем Бябешкам перайшоў на трэнэрскую пасаду Берасьцейскага гандбольнага клюбу імя Мяшкова[5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Виктор Казюлин. (3 сьнежня 2009) Вернулся я на родину. Игорь Раповец: жизнь по зову восьмого дня(рас.) Интервью. Прессбол. Праверана 12 чэрвеня 2015 г.
- ^ interfax.by. (12 верасьня 2008) В Минске появился новый гандбольный клуб(рас.) Спорт/разное. Інтэрфакс. Праверана 12 чэрвеня 2015 г.
- ^ Гандбол. Раповец: «С Бебешко неплохо взаимодействовали в минском Динамо»(укр.) iSport.ua Праверана 12 чэрвеня 2015 г.
- ^ Запорожские гандбольные клубы вышли из отпуска Запорожье. Вся власть (9 ліпеня 2014). Праверана 12 чэрвеня 2015 г.
- ^ Александр МЕШКОВ: «В Бресте опять будет интересно!»(рас.) Пресса о нас. БГК імя Мяшкова (2 чэрвеня 2015). Праверана 12 чэрвеня 2015 г.