Фэрнанду Пэсоа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фэрнанду Пэсоа
216 2310-Fernando-Pessoa.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1888(1888-06-13)[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12]
Лісабон[1][11]
Памёр 30 лістапада 1935(1935-11-30)[1][2][3][13][4][5][6][7][9][10][11][12] (47 гадоў)
Лісабон, Партугалія[1][11]
Пахаваны Кляштар еранімітаў
Бацькі Joaquim de Seabra Pessoa[d]
Maria Magdalena Pinheiro Nogueira[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладнік, пісьменьнік, філёзаф, эсэіст, літаратурны крытык, аўтар і празаік
Гады творчасьці 1904 — цяпер
Жанр паэзія
Мова партугальская[2]
Подпіс Fernando Pessoa signature.svg

Фэрнанду Пэсоа (па-партугальску: Fernando Pessoa; 13 чэрвеня 1888, Лісабон30 лістапада 1935) — выбітны партугальскі паэт, драматург XX стагодзьдзя. Пісаў творы на партугальскай і ангельскай мовах, падпісваючыся рознымі гетэронімамі, якіх дасьледчыкі налічваюць ня менш за 72. Найбольш вядомыя зь іх — Алвару дэ Кампуш, Рыкарду Рэйш і Албэрту Каэйру.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва ўзросьце пяці гадоў будучы пісьменьнік страціў бацьку, які памёр ад сухотаў, а хутка і малодшага брата, якому не было нават году. У 1895 годзе яго маці выходзіць замуж у другі раз за консула Партугаліі ў Дурбане, і яны пераязджаюць у Паўднёвую Афрыку. Там ён атрымоўвае адукацыю і выяўляе раньні талент да літаратурнай творчасьці. Там жа знаёміцца з творамі Ў. Шэксьпіра, Э. По, Дж. Мілтана, Дж. Г. Байрана, Дж. Кітса, П. Б. Шэлі, А. Тэнісана ды іншых. Ангельская мова адыграе значную ролю ў жыцьці паэта.

У 1905 годзе, пакінуўшы сям’ю ў Афрыцы, Пэсоа вяртаецца ў Партугалію, каб вывучаць літаратуру. У 1906 г. ён паступае на Вышэйшыя літаратурныя курсы (цяпер філялягічны факультэт Лісабонскага ўнівэрсытэта), але не вытрымлівае і аднаго году. У гэты ж час ён знаёміцца з найбуйнейшымі партугальскімі пісьменьнікамі. У наступным годзе памірае бабуля паэта, дзякуючы невялікай спадчыне якой Пэсоа адчыніў маленькую тыпаграфію, якая, праўда, хутка збанкрутавала. З 1908 г. і да апошніх дзён паэт займаецца перакладамі камэрцыйнай карэспандэнцыі, ведучы даволі сьціплае грамадзкае жыцьцё.

З 1912 г. Пэсоа пачынае выступаць у пэрыядычных выданьнях як эсэіст і літаратурны крытык. У 19152 г. разам зь іншымі паэтамі, такімі як Алмаду Нэгрэйруш і Марыу дэ Са-Карнейру, ён выдае літаратурны часопіс «Арфей», які запачаткаваў мадэрнізм у партугальскай літаратуры. У 1918 г. выходзяць дзьве ангельскамоўныя кнігі Пэсоа — паэма «Антыной» (Antinous) і «35 санэтаў» (35 Sonnets). Разам з двума кампаньёнамі Пэсоа засноўвае яшчэ адну друкарню, у якой у 1921 г. выходзяць яшчэ два зборнікі яго ангельскамоўнай паэзіі — «Ангельскія вершы I—II» (English Poems I—II) і «Ангельскія вершы III» (English Poems III). Пэсоа перакладае некалькі кніг з ангельскай на партугальскую, а таксама вершы Э. По «Крумкач» і «Анабэль Лі».

З таго часу, як Пэсоа вяртаецца з Афрыкі ў Партугалію, ён вельмі рэдка выяжджае зь любімага Лісабона. Менавіта найбольш цікавым месцам і атмасфэры гораду прысьвечаная «Кніга неспакою», яшчэ адзін значны твор, напісаны чацьвертым з самых вядомых гетэронімаў Пэсоа — Бэрнарду Суарэшам. Аднак і ён ня быў апублікаваны пры жыцьці пісьменьніка.

Фэрнанду Пэсоа памёр амаль невядомым 30 лістапада 1935 году, надрукаваўшы толькі адну кнігу на партугальскай мове — «Пасланьне» (Mensagem) і пакінуўшы вялікую спадчыну вершаў і лістоў, якія да гэтага часу дасьледуюцца і рыхтуюцца да друку. На падставе біяграфіі і твораў пісьменьніка створаныя раманы «Год сьмерці Рыкарду Рэйша» Жузэ Сарамагу і «Тры апошнія дні Фэрнанду Пэсоа» Антоніё Табукі.

На беларускую мову творы Пэсоа перакладалі Юлія Цімафеева, Кацярына Маціеўская, Ганна Янкута, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, Ігар Крэбс, Наста Гвозьдзева, Андрэй Стэфановіч.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Выбранае: пер. з партуг. і англ. Мн.: Зьміцер Колас, 2019. («Паэты планеты»). ISBN 978-985-23-0084-1.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118740113 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б SNAC — 2010.
  4. ^ а б Find a Grave — 1995.
  5. ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
  6. ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  7. ^ а б Store norske leksikon — 1978.
  8. ^ Vegetti Catalog of Fantastic Literature
  9. ^ а б Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  10. ^ а б Babelio — 2007.
  11. ^ а б в г Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  12. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  13. ^ Itaú Cultural Энцыкляпэдыя Ітау КультуралSão Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ángel Crespo: Fernando Pessoa: Das vervielfältigte Leben. Eine Biographie. Ammann, Zürich 1996, ISBN 3-250-10282-2.
  • Steffen Dix: Heteronymie und Neopaganismus bei Fernando Pessoa. Würzburg 2005, ISBN 3-8260-3039-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]