Іван Юр’евіч
Іван Юр’евіч Іван | |
Князь тураўскі | |
---|---|
1167 — 1170 | |
Папярэднік | Юры І Яраславіч |
Наступнік | Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 1170, Тураў |
Нашчадкі | |
Дынастыя | Ізяславічы |
Бацька | Юры І Яраславіч |
Маці | Ганна, дачка гарадзенскага князя Усеваладка |
Іван Юр’евіч (?—1170) — князь тураўскі (1167—1170). Быў старэйшым сынам Юрыя Яраславіча, праўнукам Сьвятаполка Ізяславіча.
Княжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Магчыма быў суправіцелем бацькі Юрыя Яраславіча й яго намесьнікам у Пінску, які пры Юрыі Яраславічу становіцца другім горадам Тураўскага княства. Пасьля сьмерці бацькі, становіцца тураўскім князем, але пасьля 1170 году нечакана памірае. Меў сына Андрэя, які ў будучым стаў тураўскім князем. У Васкрасенскім летапісе згадваецца пад 1167, а ў Густынскім — пад 1168 годам. Разам зь іншымі князямі Русі выступаў супраць полаўцаў, якія рабавалі на Дняпры купецкія караваны, што плылі зь Бізантыі.
«…И потом по мале посла Мьстислав по братью свою, и съвкупишася вся братья у него Киеве: Ярослав из Лучьска, Володимир Андреевич из Дорогобужа, Рюрик из Вручего, Давыд из Вышегорода, а Гюргевич Иван из Турова.»
У 1170 годзе зноў ўдзельнічаў у паходзе на полаўцаў. Па Іпацьцеўскім летапісе, у 1170 годзе дапамагаў князю Мсьціславу Ізяславічу заняць кіеўскі пасад, зь якога ён быў выгнаны па загадзе Андрэя Багалюбскага.
Нашчадкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй — князь Тураўскі.
Папярэднік Юры І Яраславіч |
Князь тураўскі 1167—1170 |
Наступнік Сьвятаполк ІІІ Юр’евіч |