Іван Шкрлец
Іван Шкрлец | |
па-вугорску: Iván Skerlecz de Lomnicza па-харвацку: Ivan Škrlec Lomnički | |
Бан Каралеўства Харватыя і Славонія | |
---|---|
1913 — 29 чэрвеня 1917 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 ліпеня 1973 Орошло, мэд’е Баранья, Вугоршчына |
Памёр: |
12 студзеня 1951 Будапэшт, Вугоршчына |
Партыя: | |
Іван Шкрлец дэ Ломніча (па-вугорску: Iván Skerlecz de Lomnicza; па-харвацку: Ivan Škrlec Lomnički; 20 ліпеня 1873 ― 12 студзеня 1951) ― апошні вугорскі бан (намесьнік) ў каралеўстве Харватыі і Славоніі.
Шкрлец нарадзіўся ў вёсцы Орошло, мэд’е Баранья, Вугоршчына. Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Іштван Ціса прызначыў Шкрлеца кіраўніком кароннай зямлі Аўстра-Вугоршчыны ў 1913 годзе, незадоўга да пачатку Першай сусьветнай вайны.
Хаця на тэрыторыі Харватыі-Славоніі ня вяліся баявыя дзеяньні, харвацкія войскі прымалі ўдзел у вайне, у асноўным у суседняй Сэрбіі. Шкрлецу ўдалося зноў склікаць харвацкі Сабар (парлямэнт) у Заграбе ў 1915 годзе. Харваты працягвалі патрабаваць усталяваньня мясцовай аўтаноміі і таксама аб’яднаньня Харватыі-Славоніі з Далмацыяй і Босьніяй і Герцагавінай. Стэфан Саркоціч, губэрнатар Босьніі і Герцагавіны, таксама дамагаўся аб’яднаньня правінцый. Аднак састарэлая палітычная сыстэма Аўстра-Вугоршчыны перашкаджала якім-небудзь зьменам паміж раёнамі пад вугорскім і аўстрыйскім сфэрамі ўплыву. Шкрлец мог падтрымаць харватаў, толькі дзейнічаючы аўтаномна. У ходзе вайны многія прадстаўнікі харвацкага грамадзтва сталі лічыць ідэю фармаваньня паўднёваславянскай дзяржавы патэнцыйна выгоднай магчымасьцю.
Шкрлец сышоў у адстаўку са сваёй пасады 29 чэрвеня 1917 году, пасьля таго, як сам Ціса быў адхілены ад улады, і пакінуў краіну не ў лепшым стане, чым яна была, да яго прызначэньня на пасаду. Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў было створана ў наступным годзе. Іван Шкрлец вярнуўся ў Вугоршчыну, дзе пасьля памёр у Будапэшце ў 1951 годзе.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- "Škrlec, Ivan", Croatian Encyclopedia.