Перайсьці да зьместу

Іван Шанько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Іва́н Шанько́ — былы савецкі маёр[1] (паводле некаторых крыніцаў лейтэнант),[2] палкоўнік[1][2][3] (паводле некаторых крыніцаў падпалкоўнік)[4] і камандовец Беларускае народнае партызанкі, забіты падчас перамоваў ў палкоўнікам-дывэрсантам Ліньковым у 1943 року.

Іван Шанько
? — 1943
Прыналежнасьць Сьцяг СССР невядома
Сьцяг Беларусі Беларуская народная партызанка (1942 — 1943)
Род войскаў пяхота
Гады службы Сьцяг СССР невядома
Сьцяг Беларусі1942 — 1943
Званьне Сьцяг СССР маёр
Сьцяг Беларусі палкоўнік
Камандаваў Сьцяг Беларусі аддзел БНП на Ружаншчыне
Сьцяг Беларусі Беларуская народная партызанка
Пасада Сьцяг Беларусі камандзір штабу Беларускае народнае партызанкі
Бітвы/войны Другая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна

У 1942 годзе на Палесьсі, дзякуючы грамадоўцам, удалося аб’яднаць некалькі дзясяткаў патрыятычных атрадаў і суполак у Беларускую народную партызанку, галоўны штаб якой ачоліў былы савецкі афіцэр Іван Шанько, камандзір аддзелу з Ружаншчыны.

У 1943 Рыгор Лінькоў, пры дапамозе Ўрбановіча, які й не падазраваў пра намеры НКУСаўца, зьявіўся са сваімі дэсантнікамі ў раён разьмяшчэньня штабу палкоўніка Івана Шанька й запрасіў яго на перамовы аб пастаўках савецкае зброі. Шанько на гэтую прапанову пагадзіўся.

Верыў Шанько Лінькову й праз пасярэдніцтва ў перамовах Урбановіча, якога ведалі як былога вучня Віленскае беларускае гімназіі й беларускага патрыёта, хоць і камуніста.

Сустрэча павінная была адбыцца ў Ружанскай пушчы, у лесе, і з кожнага боку, акрамя камандзіра, павінен быў быць яшчэ адзін чалавек. Палкоўнік Іван Шанько зьявіўся на ўмоўленае месца ў суправодзе толькі аднаго ад’ютанта — Мікалая Скрундзя. Лінькоў прыбыў з двума дэсантнікамі, што было парушэньнем папярэдняй умовы. Ён запрапанаваў Шаньку пагаварыць сам на сам, адыйшоўшы ад сваіх людзей на некалькі дзясяткаў мэтраў.

Паводле Якуба Харэўскага, які грунтуецца на словах Скрундзя, Лінькоў бесцырымонна зажадаў, каб Шанько падпарадкаваўся яму, як былы савецкі маёр і падпарадкаваў яму атрады. За гэтае прапанаваў яму пасаду свайго памочніка ў кіраўніцтве партызанскім рухам Палесься, вызначаючы сябе як кіраўніка гэтага руху. Калі Шанько адказаў яму, што ані ён асабіста, ані Беларускі партызанскі рух яму, як высланьніку СССР не падпарадкуецца, Лінькоў выхапіў наган і стрэліў у грудзі палкоўніка Шанька.

Ад’ютант Мікалай Скрундзь быў стэрарызаваны НКУСаўцамі й змушаны прыбыць разам зь імі ў лягер атраду Шанька й абвесьціць, што атаман паляцеў у Маскву на самалёце на перамовы аб зброі, а часовае камандаваньне нібыта перадаў аднаму з падстаўленых Ліньковым НКУСаўцаўцаў. Паводле іншае вэрсіі, сам Лінькоў заявіў, што заменіць палкоўніка Шанька.

  1. ^ а б https://web.archive.org/web/20200129125952/http://jivebelarus.net/history/new-history/belarusian-partizans.html?page=6
  2. ^ а б https://nn.by/?c=ar&i=93126
  3. ^ https://nn.by/?c=ar&i=93090
  4. ^ http://slounik.org/154962.html
  5. ^ https://www.svaboda.org/a/797277.html

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]