Перайсьці да зьместу

Іван Мазэпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Мазэпа

Іва́н Сьцяпа́навіч Мазэ́па (па-ўкраінску: Іва́н Степа́нович Мазе́па, па-польску: Jan Mazepa Kolędyński; 20 сакавіка 1639 — 21 верасьня 1709) — гетман Украіны ў 16871709 гадах. Спачатку падтрымліваў супрацоўніцтва з Масквой, але палітыка Пятра I ва Ўкраіне ў пэрыяд Паўночнай вайны прывяла да разрыва Мазэпы з Расеяй. У 1708 годзе дамовіўся з Карлам XII пра далучэньне да антымаскоўскай кааліцыі. Пасьля паразы швэдзкай арміі пад Палтавай — эміграваў. Памёр у Бэндэрах (цяпер Малдова), пахаваны ў Галацы (цяпер Румынія).

Мазэпа быў адлучаны ад маскоўскай царквы за «здраду клятве, якая была дадзена на крыжы і Эвангельлі, а таксама за шэраг іншых супрацьцаркоўных дзеяньняў»[1]. Шматлікія зьвяртаньні ўкраінскіх культурных і палітычных дзеячоў у ХХ стагодзьдзі аб скасаваньні анатэмы Мазэпе, ў тым ліку апошняя за часам (2008) адозва прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі да РПЦ не дала аніякіх вынікаў[2].

Вобраз Івана Мазэпы ў культурнай спадчыне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На ягонай айчыне ў 2008 годзе яму быў адкрыты помнік, у Кіеве імем Мазэпы названая вуліца.

У свой час Мазэпа падтрымліваў разьвіцьцё навукі і царквы на ўкраінскіх землях. Дзякуючы ягоным ахвяраваньням былі збудаваныя шмат цэркваў і сабораў у Кіеве і іншых гарадах Украіны, што зьяўляюцца цяпер іх акрасай. Менавіта пры Мазэпе Кіева-Магілянскі калегіюм набыў статус акадэміі, што дзейнічае і цяпер.

Асоба Івана Мазэпы знайшла сваё адлюстраваньне ў гістарычных «Запісках» магілёўскага ігумена Арэста, які паведаміў, што ў красавіку 1706 году гетман Мазэпа, ідучы з войскам у Маскву, тры дні стаяў каля Магілёва ў вёсцы Брылі.

Гістарычныя падзеі навокал і сама асоба Івана Мазэпы натхнялі шмат якіх мастакоў літаратуры і музыкі. Вобраз Мазэпы адлюстраваны ў творах наступных аўтараў:

10-грыўневая купюра з партрэтам Мазэпы

У 2001 годзе рэжысэрам Юрыем Ільленкам быў зьняты фільм «Малітва за гетмана Мазэпу».

«Маzепа fest» — назва штогадовага рок-фэстывалю, які стартаваў 6 чэрвеня 2003 году ў Палтаве.

Вобраз Мазэпы замацаваны на купюры ўкраінскай нацыянальнай грашовай адзінкі — грыўня (10 грывень).