Перайсьці да зьместу

Іван Аношкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Аношкін
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Іван Архіпавіч Аношкін
Нарадзіўся 21 студзеня 1928
в. Антонаўка, Чавускі раён, Магілёўская вобласьць
Памёр 3 лютага 2013
Магілёў
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Жанр аповесьці, апавяданьні, гумарэскі
Мова беларуская

Іва́н Ано́шкін (21 студзеня 1928, в. Антонаўка, Чавускі раён, Магілёўская вобласьць — 3 лютага 2013, Магілёў) — беларускі пісьменьнік.

Нарадзіўся 21 студзеня 1928 у вёсцы Антонаўка ў сялянскай сям’і. У 1947 годзе скончыў Сураскае пэдагагічнае вучылішча Бранскай вобласьці. Працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дому на Браншчыне, адказным сакратаром рэдакцыі сураскай раённай газэты «Маяк коммуны». У 1948 годзе пераехаў на Брэстчыну, дзе працаваў загадчыкам Мышчыцкай пачатковай школы Жабінкаўскага раёну, адказным сакратаром рэдакцыі жабінкаўскай раённай газэты «Ленинский путь», карэспандэнтам абласной газэты «Заря». У 1956 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1964 годзе завочна скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага пэдінстытуту. Рэдагаваў чэрыкаўскую раённую газэту «Сацыялістычная перамога». З 1959 году — літсупрацоўнік, з 1968 — загадчык аддзела абласной газэты «Магілёўская праўда». З 1981 году — сакратар Магілёўскага абласнога аддзяленьня СП БССР. Чалец СП СССР з 1965 году[1].

Памёр ад цяжкай хваробы 3 лютага 2013 году. Пахавалі Івана Аношкіна 4 лютага на паўднёва-ўсходніх могілках у Магілёве[2]

Літаратурнай працай займаўся з 1951 году. Першую кнігу апавяданьняў і гумарэсак «Лішні мінус» выдаў у 1959 годзе. Затым выйшлі зборнікі апавяданьняў і аповесьцяў «Старыя знаёмыя» (1963), «Брантазаўр» (1973), «Компас паказвае на захад» (1976), «Землякі» (1979), «Херувім з чорнымі крыламі» (апавяданьні і гумарэскі, 1984), «Курам не да смеху» (апавяданьні і гумарэскі, 1985), «Чырвоная каліна стаяла…» (1985). Аўтар кніг для дзяцей «Навічок» (1966), «Алёнчын сакрэт» (1969), «Антонаў ясень» (1981)[1].

  1. ^ а б Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 21
  2. ^ Вянок памяці. Іван Аношкін