Перайсьці да зьместу

Ёзэф I Габсбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ёзэф I Габзбург»)
Ёзэф I
Joseph I
Імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
 Кароль у Нямеччыне (Кароль рымлянаў)
23 студзеня 1690 — 17 красавіка 1711
Каранацыя 26 студзеня 1690, Аўгсбург
Папярэднік Леапольд I
Наступнік Карл VI
Кароль Вугоршчыны
9 сьнежня 1687 — 17 красавіка 1711
Каранацыя 9 сьнежня 1687, Прэсбург
Папярэднік Леапольд I
Наступнік Карл VI
Кароль Багеміі
5 траўня 1705 — 17 красавіка 1711
Папярэднік Леапольд I
Наступнік Карл VI
Імпэратар Сьвятой Рымскай Імпэрыі;
Эрцгерцаг Аўстрыі;
Кароль Харватыі
5 траўня 1705 — 17 красавіка 1711
Папярэднік Леапольд I
Наступнік Карл VI
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 ліпеня 1678, Вена
Памёр 17 красавіка 1711 (32 гады), Вена
Пахаваны Імпэратарская крыпта, Вена
Нашчадкі Марыя Юзэфа, каралева польская
Эрцгерцаг Леапольд Ёзэф
Марыя Амалія, сьвятая рымская імпэратарка
Каралеўскі дом Габсбургі
Жонка Вільгельміна Амалія Бруншвіцка-Люнэбурская
Бацька Леапольд I
Маці Элеанора-Магдалена Нойбурская
Узнагароды
Ордэн Залатога руна рыцар ордэна Залатога руна
Подпіс Выява аўтографу

Ёзэф I (па-нямецку: Joseph I; 26 ліпеня 1678, Вена — 17 красавіка 1711, Вена) — імпэратар Сьвятой Рымскай Імпэрыі (1705—1711). Старэйшы сын імпэратара Леапольда I ад ягонай трэцяй жонкі Элеаноры-Магдалены Нойбурскай. У 9-гадовым узросьце быў каранаваны на караля Вугоршчыны, у 11-гадовым — на караля рымлянаў. Па сьмерці бацькі ўспадкаваў імпэратарскі і багемскі сталец. Працягнуў распачатую бацькам вайну за гішпанскую спадчыну супраць Люі XIV, дзе не дабіўся мэты паставіць свайго малодшага брата Карла каралём Гішпаніі; аднак дзякуючы перамогам, атрыманым ягоным вайскаводам князем Яўгенам Савойскім, здолеў усталяваць аўстрыйскую гегемонію над Італіяй. Ёзэфу таксама давялося супрацьстаяць працягламу паўстаньню ў Вугоршчыне, падаграванаму Люі XIV. Ніводны з канфліктаў да ягонай сьмерці ня быў скончаны.

Нарадзіўся ў Вене, выхоўваўся князем Дытрыхам Ота фон Зальмам, вывучыў шмат моваў. Стаў сёмым дзіцём (трэцім сынам) бацькі ў ягоных трох шлюбах.

9 сьнежня 1687, у дзевяцігадовым узросьце, быў каранаваны на караля Вугоршчыны; 23 студзеня 1690, у 11-гадовым узросьце, стаў каралём рымлянаў. У 1702, пасьля выбуху вайны за гішпанскую спадчыну, пайшоў на вайсковую службу да імпэратарскага генэрала Людвіга Вільгельма і ўзяў удзел у аблозе Ляндаў.

Яшчэ да ўзыходу на пасаду імпэратара акружыў сябе маладымі прарэформавымі дараднікамі, скараціў колькасьць апарату і зрабіў спробу спрасьціць бюракратызм. Стаяў на пазыцыі ўзмацненьня вагі Аўстрыі ў Рымскай імпэрыі; наважыўся нават на ўзброены канфлікт з Папам за герцагства Мантуя, спрабуючы павялічыць уладаньні Габсбургаў у Італіі[4].

Ад бацькі Леапольда I атрымаў у Вугоршчыне нявырашаную праблему з паўстаньнем куруцаў. У адрозьненьне ад сваіх папярэднікаў, устрымаўся пры гэтым ад пакараньня сьмерці кіраўнікоў паўстаньня. Замест гэтага пагадзіўся на заключэньне мірнага пагадненьня, якое ў доўгатэрміновай пэрспэктыве паспрыяла інтэграцыі Вугоршчыны ў Габсбурскую імпэрыю[4].

У пэрыяд ягонага кіраваньня Аўстрыяй і імпэрыяй ягоны вайскавод князь Яўген Савойскі пасьпяхова дзейнічаў у Італіі, а разам з герцагам Марльбарскім і ў Нямеччыне і Фляндрыі, супраць войскаў Люі XIV Францускага. Каб вызваліць сабе рукі для барацьбы на Захадзе, у 1707 року Язэп заключыў дамову з каралём Карлам XII, які на шляху з Рэчы Паспалітай у Саксонію прайшоў праз Сылезію. На працягу ўсяго свайго кіраваньня таксама сутыкнуўся з супрацівам у Вугоршчыне, кіраўнік якога Фэрэнц Ракацы II у выніку зьбег у Асманскую імпэрыю.

Імпэратар Ёзэф I скасаваў мноства аўтарытарных законаў бацькі, такім чынам заспакоіўшы супернікаў. Па ўмовах Альтранштэцкага замірэньня дыў сылескім пратэстантам свабоду веравызнаньня і вярнуў ім большую частку адабраных езуітамі цэркваў. Спробы па вырашэньні пытаньня аўстрыйскае спадчыны прагматычнымі мерамі працягнуў ягоны брат Карл VI.

У 1711 року заразіўся і памёр падчас эпідэміі воспы, ад якой раней памерлі францускі дафін Людовік і тры родзічы будучага рымскага імпэратара Франца I. Пахаваны ў Імпэратарскай крыпце 20 красавіка 1711 року.

24 лютага 1699 у Вене ажаніўся зь Вільгельмінай Амаліяй Бруншвіцка-Люнэбурскай, спадчыньніцай сьвятых рымскіх імпэратараў Фрыдрыха II і Люі IV, а таксама Вільгельма I, прынца Аранскага і Якуб VI Шатляндзкага і I Ангельскага. Мелі трох дзяцей; адзіны сын памёр ад гідрацэфаліі, не пражыўшы й року.

Ёзэф меў некалькі раманаў (дзяцей ад іх не было) і заразіўся на вэнэрычную хваробу, верагодна пранцы, перадаўшы гэтую хваробу й жонцы. Гэта паўплывала на ейную стэрыльнасьць, пасьля чаго яна не змагла мець дзяцей[4]. Бацька, які на той час яшчэ жыў, змусіў братоў Ёзэфа і Карла падпісаць узаемны пакт, які запэўніваў, што Ёзэфавы дочкі мецьмуць першынство над Карлавымі дочкамі незалежна ад часу іхняга нараджэньня, і што Марыя Юзэфа ўспадкуе стальцы Сьвятой Рымскай імпэрыі і Гішпанскага каралеўства.

Імя Партрэт Гады жыцьця Заўвагі
Марыя Юзэфа
Каралева польская
8 сьнежня 1699 —
17 лістапада 1757
Эрцгерцагіня Аўстрыйская, выйшла за Аўгуста III, караля Рэчы Паспалітай і курфюрства Саксоніі.
Леапольд Ёзэф
29 кастрычніка 1700 —
4 жніўня 1701
Эрцгерцаг Аўстрыйскі, памёр у дзяцінстве.
Марыя Амалія
Сьвятая Рымская імпэратарка
22 кастрычніка 1701 —
11 сьнежня 1756
Эрцгерцагіня Аўстрыйская, выйшла за Карла VII

Ёзэф I, Божай ласкай абраны Сьвяты Рымскі імпэратар, назаўжды Аўгуст, кароль у Нямеччыне, Кароль Вугоршчыны, Багеміі, Далмацыі, Харватыі, Славеніі, Рамы, Сэрбіі, Галіцыі, Лядамэрыі, Куманіі і Баўгарыі, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Бургундыі, Брабанту, Штырыі, Карынціі, Карніолы, маркграф Маравіі, герцаг Люксэмбургу, Верхняй і Ніжняй Сылезіі, Вюртэмбэргу і Тэку, князь Швабіі, граф Габсбургу, Тыролю, Кыбургу і Гарыцыі, маркіз Сьвятой Рымскай імпэрыі, Бурговіі, Верхняга і Ніжняга Люзаку, валадар Маркізату Славоніі, Порт-Наону і Салінасу, і да т. п., і да т. п.

  1. ^ а б в г Lundy D. R. Josef I von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage (анг.)
  2. ^ а б в г Joseph I. (Joseph) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г Wurzbach D. C. v. Habsburg, Joseph I. (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 292.
  4. ^ а б в Stephan Gruber. Reforming zeal in the Baroque: Joseph I (анг.) The World of the Habsburgs. english.habsburger.net. Праверана 5 траўня 2013 г.
Гэты артыкул (разьдзел) утрымлівае тэкст, узяты (перакладзены) з адзінаццатага выданьня энцыкляпэдыі «Брытаніка», якое перайшло ў грамадзкі набытак.
  • F. Wagner, Historia Josephi Caesaris (1746)
  • J. C. Herchenhahn, Geschichte der Regierung Kaiser Josephs I (1786—1789)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёзэф I Габсбургсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Леапольд I
Габсбургі
26 ліпеня 1678 — 17 красавіка 1711
Наступнік
Карл VI
Папярэднік
Леапольд I
імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
Кароль Багеміі
Эрцгерцаг Аўстрыйскі
Герцаг Цешынскі
1705—1711
Наступнік
Карл VI
Кароль у Нямеччыне
1690—1711
Кароль Вугоршчыны
1687—1711