Вела

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Welo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вель
Вытворныя формы Валь
Зьвязаныя імёны Велейка, Велянт, Велют, Вяльмонт, Велерат
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вела»

Вела (Вель) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Вела (Welo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вел- паходзіць ад стараісьляндзкага welja 'абіраць' або стараангельскага wela 'багацьце, дастатак'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Велейка (Веліка), Велянт, Велют, Вяльмонт, Велерат. Адзначаліся германскія імёны Weleka (Weliko), Welant, Welut, Welamunt, Welarat. Іменная аснова вел- таксама магла ўтварыцца ад асновы -віл-[1].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Welke[3].

У Прусіі бытавалі імёны: Wele, Welun / Welune (1339, 1370, 1396, 1404 і 1425 гады), Walithe (1328 год), Welot (1339 год), Walgenne (1400 год), Waliot / Welyod[a] (1382 і 1399 гады), Walgoth[b] (1363 год)[8].

У Ноўгарадзе ў XIV ст. адзначалася германскае (паўночнагерманскае) імя Вельют (Veljotr)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: слугу на имя Веля Миновича шляхтича (1567 год)[10]; ку сеножати подданого пана Тихона Корсака, хоружого повету Менского Яна Веловича, старца (30 ліпеня 1586 году)[11]; Kazimierz Wiełowicz (1621 год)[12]; na miejscu P. Augustyna Wiełowicza… Piotr Wiełowicz… Dawid Wiełowicz (1690 год)[13][c].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вяловічы (Wiełowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[16].

Велі (Wiel) і Вяловічы (Wiełłowicz, Wiełowicz) гербаў Порай, Рудніца, Стрэмя і Шранява — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[17].

Вялёвічы — літоўскі шляхецкі род[18].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Walhad[4], Wallath[5]
  2. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Walagaudius[6], Valgautr[7]
  3. ^ Таксама:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 6, 1551.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 277.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1518.
  5. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 477.
  6. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1517.
  7. ^ Schramm G. Zweigliedrige Personennamen der Germanen. — Berlin, 2013. S. 147, 286.
  8. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 114—116.
  9. ^ Мельникова Е. А. Скандинавские рунические надписи: Новые находки и интерпретации. Тексты, перевод, комментарий. — М., 2001. С. 211, 373.
  10. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 812.
  11. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 339.
  12. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 97.
  13. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 130, 171, 175.
  14. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  15. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1551.
  16. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 364.
  17. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 846.
  18. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты