Перайсьці да зьместу

Юзэф Тадэвуш Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзэф Тадэвуш Агінскі

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1700
Памёр 6 сьнежня 1736
Род Агінскія
Бацькі Казімер Дамінік Агінскі
Элеанора з Войнаў
Жонка Ганна Карыбут-Вішнявецкая
Дзеці Кацярына, Ганарата, Аўгуста, Казімера, Міхал Казімер, Альжбета

Юзэф Ян Тадэвуш Агінскі (17006 сьнежня 1736) — палітычны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-маёр войска ВКЛ (1726), мечнік вялікі літоўскі (17291730), ваявода троцкі1730).

Са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Казімера Дамініка і Элеаноры з Войнаў[1].

Прыхільнік Аўгуста Саксонскага, разам з расейскімі войскамі змагаўся з супраціўнікамі саксонскай групоўкі ў Вялікім Княстве.

У шлюбе з Ганнай Вішнявецкай меў сына Міхала Казімера і 7 дачок: Кацярыну, Ганарату, Аўгусту, Казімеру, Альжбету і інш.

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.