Эўрапейская мыш
Эўрапейская мыш | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Мышы (Muridae) |
Род | Apodemus |
Від | Эўрапейская мыш |
Бінамінальная намэнклятура | |
Apodemus sylvaticus (Linnaeus, 1758) | |
Арэал | |
Арэал | |
Эўрапейская мыш (Apodemus sylvaticus) — від сысуноў сямейства мышы Muridae.
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 80–110 мм, даўжыня хваста 70–115 мм, даўжыня вушэй 15–20 мм, маса 13–36 г. Вушы адносна вялікія, вочы вельмі вялікія і выразна выступаюць. Верх ад жоўтага да карычнева-шэрага, у старых жывёл чырванавата-буры адценьне. Ніз брудна-белы, адрозненьне ад афарбоўкі верха не вельмі выразнае. На грудзях ёсть жаўтлява-карычневая падоўжна-авальная пляма. На задніх лапах зьверху белая поўсьць.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропі і паўночнай Афрыцы ад Ісландыі да Украіны; на вышынях ад 0 да 3300 м.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насяляе шырокі спэктр асяроддзяў пражываньня, уключаючы ўсе тыпы лясоў, балоты, стэпы, засушлівыя міжземнаморскія хмызьнякі і пясчаныя дзюны. Ён таксама сустракаецца ў многіх тэхнагенных месцах пражываньня, уключаючы прыгарадныя і гарадскія паркі, сады і пустыры, пашы і ворныя палі, а таксама лесапасадкі. Apodemus sylvaticus вельмі добра лазаюць, скачуць і плывуць. Яны бываюць начнымі або сумеркаванымі. Калі яны не жывуць разам з людзьмі, яны будуюць норы і сыстэмы тунэляў пад зямлёй. Рацыён ўсяедны, уключаючы насеньне і бесхрыбетных.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Schlitter, D., Van der Straeten , E., Amori, G., Hutterer, R., Kryštufek, B., Yigit, N. & Mitsainas, G. 2021. Apodemus sylvaticus. The IUCN (анг.)
- Ivaldi, F. 1999. Apodemus sylvaticus. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |