Перайсьці да зьместу

Эскіз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эскізы ільва. 1980 год. Ручка й фарфоравы атрамант на паперы

Эскіз (па-француску: esquisse) — папярэдні накід, які фіксуе задуму мастацкага твора, збудаваньня, мэханізма або асобнай ягонай часткі. Эскіз ёсьць хутка выкананы свабодны малюнак, які не зьяўляецца гатовай працай, часта складаецца з мноства перакрыжавальных лініяў.

Эскізы дазваляюць мастаку зрабіць накіды й паспрабаваць іншыя ідэі, перш чым ўвасабляць іх у жывапісе. Аловак або пастэль больш ужывальныя для эскізаў з-за абмежаваньняў у часе, але хутка зроблены накід акварэлі ці нават хутка змадэляваны макет з гліны або мяккага воску можа таксама лічыцца эскізам ў больш шырокім значэньні слова. Графітныя алоўкі параўнальна новае вынаходзтва. Мастакі эпохі Рэнесансу рабілі эскізы, выкарыстоўваючы срэбнае пяро на спэцыяльна падрыхтаванай паперы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эскізсховішча мультымэдыйных матэрыялаў