Перайсьці да зьместу

Эрэсундзкі мост

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрэсундзкі мост

Эрэсундзкі мост (па-швэдзку: Öresundsbron), таксама Эрэсунскі мост (па-дацку: Øresundsbroen) — сумешчаны мост-тунэль, які ўключае 2-пуцявую чыгунку і 4-палосную аўтамагістраль праз праліў Эрэсунд. Гэта самая доўгая сумешчаная дарога і чыгуначны мост у Эўропе, якія злучаюць сталіцу Даніі Капэнгаген і швэдзкі горад Мальмё. Мост і тунэль зьяўляюцца часткай міжнароднага эўрапейскага аўтамабільнага маршруту E20, а таксама Эрэсундзкай чыгуначнай лініі. Будаўніцтва бесьперапыннай лініі Вялікага Пасу (The Great Belt Fixed Link) і Эрэсундзкага мосту дазволіла зьвязаць кантынэнтальную Эўропу са Швэцыяй і ўсёй Скандынавіяй. Мост быў спраектаваны дацкай архітэктурнай фірмай Дысынг + Вэйтлінг (Dissing + Weitling).

Эрэсундзкі мост, здымак са спадарожніку
Эрэсундзкі мост

Эрэсундзкі мост перасякае мяжу паміж Даніяй і Швэцыяй, але дзякуючы Шэнгенскаму пагадненьню там няма пашпартнага кантролю. Праводзяцца звычайныя мытныя праверкі ля стэндаў (шапікаў) аплаты праезду па мосьце для тых, хто заязджае ў Швэцыю, але не для тых, хто заязджае ў Данію.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]