Энь Шао

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Энь Шао
Дата нараджэньня 3 кастрычніка 1954(1954-10-03) (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак дырыгент

Энь Шао (па-кітайску: 邵 恩; нар. 3 кастрычніка 1954, Цяньцзінь) — кітайскі дырыгент.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Пэкінскую кансэрваторыю, працаваў другім дырыгентам Сымфанічнага аркестру Кітайскага радыё. У 1988 годзе дэбютаваў у Эўропе. У 1989 годзе перамог у міжнародным дырыгенцкім конкурсе вугорскага тэлебачаньня. У 1992—1995 гадах узначальваў Ольстэрскі аркестар, у 1996—2002 гадах Гілдфардзкі філярманічны аркестар. З 2002 году кіруе Сымфанічным аркестрам Макао. У сэзоне 2006—2007 гадоў быў галоўным дырыгентам Нацыянальнага сымфанічнага аркестру Кітаю. З 2006 году ўзначаліў таксама Сымфанічны аркестар славенскага радыё і тэлебачаньня, а з 2007 году яшчэ і Тайбэйскі кітайскі аркестар, які складаецца з кітайскіх традыцыйных інструмэнтаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]