Перайсьці да зьместу

Эльбасан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эльбасан
альб. Elbasan
Эльбасан
Эльбасан
Герб Эльбасану
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Альбанія
Плошча: 12,90 км²
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 78 703 чал.[1]
шчыльнасьць: 6101,01 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовыя індэксы: 3001—3006
Клясыфікатар: 054
Нумарны знак: EL
Геаграфічныя каардынаты: 41°6′55.4720″ пн. ш. 20°4′3.9432″ у. д. / 41.115408889° пн. ш. 20.067762° у. д. / 41.115408889; 20.067762Каардынаты: 41°6′55.4720″ пн. ш. 20°4′3.9432″ у. д. / 41.115408889° пн. ш. 20.067762° у. д. / 41.115408889; 20.067762
Эльбасан на мапе Альбаніі
Эльбасан
Эльбасан
Эльбасан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.elbasani.gov.al/

Эльбасан (па-альбанску: Elbasan) — горад у Альбаніі, стаіць на беразе ракі Шкумбіні за 54 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Альбаніі Тыраны. Насельніцтва — каля 100 тысячаў жыхароў. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай вобласьці і акругі.

Да пачатку Другой сусьветнай вайны Эльбасан выглядаў тыповым асманскім горадам у Альбаніі, з сумесьсю ўсходніх і сярэднявечных будынкаў, вузкімі брукаванымі вуліцамі і вялікім базарам. У горадзе жыло таксама хрысьціяне. У той час горад меў насельніцтва каля 15 000 жыхароў.

Эльбасан быў пад кантролем розных краінаў і народаў: сэрбаў, македонцаў, баўгараў, аўстрыйцаў і італьянцаў. Горад робіцца цэнтрам ісламу ў Альбаніі пасьля турэцкай акупацыі.

Архітэктура і славутасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Эльбасане разьмешчана крэпасьць XV стагодзьдзя, у якой месьціцца музэй. Таксама ў горадзе ёсьць турэцкія лазьні XVI стагодзьдзя, праваслаўная царква Сьвятой Марыі і Музэй партызанскай вайны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эльбасансховішча мультымэдыйных матэрыялаў