Шчупак звычайны
Шчупак звычайны | |
Шчупак звычайны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбтовыя |
Надкляса | Рыбы |
Кляса | Касьцявыя рыбы |
Інфракляса | Прамянёвапёрыя |
Атрад | Esociformes |
Сямейства | Esocidae |
Род | Esox |
Від | Шчупак звычайны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Esox lucius | |
Шчупа́к звыча́йны (па-лацінску: Esox lucius) — рыба сям. шчупаковых. Пашыраны ў прэсных водах Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі. Жыве звычайна ў прыбярэжнай зоне, у водных зарасьніках, у непраточных ці слабапраточных водах. На Беларусі трапляецца паўсюдна.
Даўжыня да 1,5 м, маса да 35 кг (звычайна да 1 м і 8 кг). Цела тарпедападобнае, галава вялікая, пашча шырокая. Афарбоўка зьменлівая, залежыць ад асяродзьдзя: шэра-зеленаватая, шэра-жаўтаватая, шэра-бурая, сьпіна цямнейшая, бакі з буйнымі бурымі ці аліўкавымі плямамі, якія ўтвараюць папярочныя палосы. Няпарныя плаўнікі жаўтавата-шэрыя, бурыя зь цёмнымі плямамі; парныя — аранжавыя. Корміцца пераважна рыбай. Аб’ект промыслу і разьвядзеньня.
Кухня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У продаж паступае ў жывым, ахалоджаным, замарожаным і кансэрваваным выглядзе. Мяса касьцістае, часам пахне цінай, утрымлівае 18,4% бялку, 1,1% тлушчу. Вялікую і сярэднюю шчуку часьцей за ўсё выкарыстоўваюць рубленай (для рыбных катлетаў, хрыкадэлькі) і фаршыраванай, дробную (дробных шчупакоў масай каля 200—300 грамаў) адварваюць у наступным адвары: на 1 кг рыбы 0,75 л вады, па 1 карэньчыку (морква, пятрушка, селер), 1 цыбуліна, 3 гарошыны чорнага і 1 гарошына душыстага перца, 1 ляўровы ліст; усё разам варыцца 5—7 хвілінаў, затым у адвар кладуць рыбу і вараць да гатоўнасьці (прыкладна 20 хвілінаў), абавязкова на слабым вагні, не дапускаючы моцнага кіпеньня, затым рыбу вымаюць шумоўкай, выкладваюць на разагрэтае блюда, пасыпаюць зелянінай пятрушкі і падаюць з адварным картапляным і сьметанковым маслам. Дробнага шчупака можна таксама смажыць, выкарыстоўваць для вухі.
У ангельцаў у сярэдзіне XX стагодзьдзя шчупак лічыўся самай смачнай і дарагой рыбай. У некаторых краінах і па сёньняшні дзень стравы з шчупака лічацца далікатэснымі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шчупак звычайны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў