Штырбскае плеса
Возера
Штырбскае плеса
Štrbské pleso
Штырбскае плеса | |||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Шты́рбскае пле́са (па-славацку: Štrbské pleso, па-польску: Szczyrbskie jezioro) — марэнавае возера (г. зв. плеса) ў Высокіх Татрах у Славаччыне.
Гэта другая па велічыні плеса Славаччыны. Знаходзіцца на вышыні 1346 м н. у. м. у месцы злучэньня Фуркацкае і Млыніцкай далінаў. Мае плошчу 19,76 га, масымальную глыбіню 20 м, даўжыню 640 м і шырыню 600 м. Прыкладна 155 дзён у год пакрытае ільдом. Ня мае ні вытокаў, ні прытокаў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плеса належала ліптаўскаму роду Сэнціваньі, у якога ў 1901 року была выкупленая вугорскай дзяржавай. Аднайменнае паселішча на берагох возера было заснаванае ў 1872, калі тут была пастаўленая першая хата. Гістарычны цэнтар паселішча знаходзіцца на пярэдняй марэне млыніцкага ледавіка. Гэта найвышэйшы населены пункт у Славаччыне. З 1885 року зьяўляецца кліматычным курортам. На беразе Штрыбскага плеса ўзімку дзейнічае найвышэйшая агульная коўзанка.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1896 року была пракладзеная зубчастая чыгунка(sk) з Штырбы. Татранская электрыфікаваная чыгунка злучае мясцовасьць з Стары Смокаўцам.
Адлегласьць па трасе ад Ліптаўскага Градку праз Подбанскэ — 32 km. З Попраду праз Стары Смокавец — 30 км. З Татранскай Штырбы — 7 км. Са Сьвіту праз Штўолу — 20 км.
Пешыя маршруты:
- па абазначанай магістралі ад Попрадзкага плеса (1 г.) альбо ад Трох крынічак(sk) (3,5 г.)
- па сьцежцы ад ростані Белы Ваг
- па сьцежцы з Татранскай Штырбы
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Штырбскае плеса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Турыстычная мапа (славацк.)