Перайсьці да зьместу

Штырбскае плеса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Штырбскае плеса
Štrbské pleso
Панарама Штырбскага плеса
Панарама Штырбскага плеса
Возера Штырбскае плеса
КраінаСлаваччына
Плошча0.1976
Максымальная глыбіня26
Найбольшая даўжыня640
Найбольшая шырыня600
Вышыня над узроўнем мора1346,6
Каардынаты49°07′21″ пн. ш. 20°03′29″ у. д.HGЯO
Штырбскае плеса на мапе Славаччыны
Штырбскае плеса
Штырбскае плеса
Штырбскае плеса
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шты́рбскае пле́са (па-славацку: Štrbské pleso, па-польску: Szczyrbskie jezioro) — марэнавае возера (г. зв. плеса) ў Высокіх Татрах у Славаччыне.

Гэта другая па велічыні плеса Славаччыны. Знаходзіцца на вышыні 1346 м н. у. м. у месцы злучэньня Фуркацкае і Млыніцкай далінаў. Мае плошчу 19,76 га, масымальную глыбіню 20 м, даўжыню 640 м і шырыню 600 м. Прыкладна 155 дзён у год пакрытае ільдом. Ня мае ні вытокаў, ні прытокаў.

Штырбскае плеса (2005)

Плеса належала ліптаўскаму роду Сэнціваньі, у якога ў 1901 року была выкупленая вугорскай дзяржавай. Аднайменнае паселішча на берагох возера было заснаванае ў 1872, калі тут была пастаўленая першая хата. Гістарычны цэнтар паселішча знаходзіцца на пярэдняй марэне млыніцкага ледавіка. Гэта найвышэйшы населены пункт у Славаччыне. З 1885 року зьяўляецца кліматычным курортам. На беразе Штрыбскага плеса ўзімку дзейнічае найвышэйшая агульная коўзанка.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Штырбскае плеса (2010)

У 1896 року была пракладзеная зубчастая чыгунка(sk) з Штырбы. Татранская электрыфікаваная чыгунка злучае мясцовасьць з Стары Смокаўцам.

Адлегласьць па трасе ад Ліптаўскага Градку праз Подбанскэ — 32 km. З Попраду праз Стары Смокавец — 30 км. З Татранскай Штырбы — 7 км. Са Сьвіту праз Штўолу — 20 км.

Пешыя маршруты:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Штырбскае плесасховішча мультымэдыйных матэрыялаў