Перайсьці да зьместу

Плеса (гідралёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Татранскія азёры»)
Зьяўленьне плеса
Вялікае Гінцава плеса
Штырбскае плеса
Бацізаўскае плеса

Пле́са — назва татранскіх (у прыватнасьці ніжнетатранскіх) азёраў ледавіковага паходжаньня.

Плесы зьявіліся падчас чацьверыковага абледзяненьня на дне далінаў, утвораных ледавікамі, пасьля іхняга сыходу.

У славацкіх Татрах налічваецца 87, у польскіх — 48 плесаў, у Нізкіх Татрах 2. З татранскіх плесаў 105 пастаянныя, астатнія высыхаюць улетку ці ўвосені. Плошча ўсіх 135 плесаў — амаль 3 км², агульны аб’ём вады — 12 млн м³.

Найбольшым і найглыбейшым у Славаччыне ёсьць Вялікае Гінцава плеса (53 м, 20,08 га), найвышэйшым — Модрае плеса (2192 м н. у. м.), найвышэйшае перасыхаючае возера — Баранье плеска (2207 м н. у. м.), найніжэйшыя ў Славаччыне — Ракітаўскія плесы (1307 м н. у. м.), найніжэйшыя ў Татрах — Тапоравыя ставы (1100 м н. у. м.) . На польскай частцы разьмешчанае найбольшае плеса Татраў Марское вока (34,54 — 34,92 м, глыбіня 50,8).

Тэмпэратура паверхні плесаў (за выняткам найніжэйшых і плыткіх) улетку складае максымум 15 °C. Узімку на ўсіх плесах утвараецца лядовае пакрыцьцё таўшчынёю каля 50 см. Апошнімі разьмярзаюць у верасьні Зьмерзлае, Замёрзнутае і Лядовае плесы.

Прытокі ў асноўным падземныя, некаторыя маюць і наземныя (напр. Попрадзкае плеса). Некаторыя маюць вытокі.

Плесы кандэнсуюць ваду высокай чысьціні і выроўніваюць паверхавыя і падземныя сьцёкі. Служаць крыніцаю высокаякаснай пітной вады.

У плесы з ападкамі паступова трапляе горная парода, у ніжэй разьмешчаных азёрах з-за расьліннасьці ўтвараецца забалочанасьць. Гэта, а таксама разбурэньне марэны пагражае існаваньню плесаў.

Найбольшыя славацкія плесы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вышняе Валенбэргава плеса
Назоў Плошча, га Вышыня, м н. у. м. Глыбіня, м
1. Вялікае Гінцава плеса 20,08 1946 53,0
2. Штырбскае плеса 19,76 1346 20,0
3. Ніжняе Цёмнасмрэчынскае плеса 12,00 1677 38,0
4. Вышняе Белаводзкае Жаб’е плеса 9,56 1699 24,3
5. Попрадзкае плеса 6,88 1494 17,0
6. Вышняе Цёмнасмрэчынскае плеса 5,55 1 725 19,0
7. Ніжняе Цер’янскае плеса 5,47 1940 47,2
8. Вышняе Валенбэргава плеса 5,18 2157 21,0
9. Крыванскае Зялёнае плеса 5,16 2013 23,1
10. Ніжняе Белаводзкае Жаб’е плеса 4,65 1675 20,2

Найбольшыя плесы Заходніх Татраў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Другое і трэцяе Рогацкія плесы
Назоў Плошча, га Вышыня, м н. у. м. Глыбіня, м
1. Дольнае Рогацкае плеса 2,22 1563 6,3
2. Горнае Рогацкае плеса 1,45 1718 8,1
3. Дольнае Ямніцкае плеса 1,13 1728 4,0
4. Горнае Быстрае плеса 0,86 1875 12,5
5. Горнае Рачкава плеса 0,74 1717 10,0
6. Трэцяе Рогацкае плеса 0,61 1653 3,7
7. Горнае Ямніцкае плеса 0,41 1834 8,0
8. Сподняе Быстрае плеса 0,34 1837 4,0
9. Плеса пад Зьвераўкай 0,31 983 1,2
10. Цятлякава возера 0,28 1370 1,2