Шляхетная васьмёркавая сьцежка
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Шляхетная васьмёркавая сьцежка (таксама: Васьміаспэктавая), Сярэдзінны шлях – фундамэнтальнае паняцьце Навукі Абуджанага. Згодна з Чацьвертай шляхетнай праўдай зьяўляецца шляхам, які праводзіць да Вызваленьня (з Кола Перанараджэньняў), да спакою, зьнішчэньня (цярпеньня), да непасрэдных ведаў, да Асьвятленьня, да Нірваны. Складаецца з васьмі частак (адкуль і назва):
слушны (належны, адпаведны, уласьцівы, праўдзівы, правільны) погляд (разуменьне), слушнае мысьленьне (пастанаўленьне), слушнае слова (мова), слушны чын (паводзіны), слушнае зарабкаваньне (спосаб утрыманьня сябе пры жыцьці), слушнае імкненьне (высілак), слушнае (лёгкае, не патрабуе высілкаў) засяроджаньне (уважнасьць, прытомнасьць), слушная медытацыя (засяроджаньне, канцэнтрацыя).
- Хто трымаецца на адлегласьці як ад тых, што маюць уласныя дамы, так і ад аскетаў, хто вандруе бяз сталага месца побыту і мае адзінае нялічныя патрэбы - таго заву сьвятым чалавекам. (404 верш Дхамапады - тлумачэньне што да "сярэдзіннасьці" сьцежкі, устрыманьне ад крайнасьцяў: як ад падпарадкаваньня цялесным жаданьням, так і ад аскетызму ў выглядзе ўмярцьвеньня ўласнага цела)
Яшчэ адным прыкладам "сярэдзіннасьці" сьцежкі могуць зьяўляцца наступныя словы Гатамы з Дхамапады (83 верш):
- Людзі добрыя выракаюцца ўсяго, цнатлівыя не ўзрушаюцца над прыемнасьцямі жыцьця. Мудрыя не выказваюць узьнясеньняў ані дэпрэсіяў, калі спатыкае іх шчасьце ці смутак.
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Зьмест кожнага з аспэктаў Сьцежкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слушнае разуменьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1. Слушны (належны, адпаведны, уласьцівы, праўдзівы, правільны) погляд (разуменьне) – зразуменьне Чатырох Шляхетных Праўдаў, зразуменьне неабходнасьці прыбываньня ў медытацыйнай раўнавазе, зразуменьне правіла прычыны і наступства, зразуменьне нетрываласьці, прага вызваленьня ўсіх істотаў ад цярпеньня. Успрыманьне ўласнага цела як нечага, што зьяўляецца крыніцай нечыстотаў (мача, кроў, сьліна, кал і г.д.)
Словы Буды Шак'ямуні з Дхамапады:
316. Тыя, якія саромяцца таго, чаго не павінны сароміцца, а не саромяцца таго, што павінна іх сароміць - маюць неўласьцівыя погляды і трапляюць да краіны роспачы.
317. Тыя, якія бачаць нагоду для страху там, дзе няма чаго баяцца, а ня бачаць нагоды для страху ў тым, чаго належыць асьцерагацца — маюць неўласьцівыя погляды і трапляюць да краіны роспачы.
318. Тыя, якія выабражаюць сабе зло там, дзе няма ніводнага, а ня бачаць зла там, дзе яно ёсьць - маюць неўласьцівыя погляды і трапляюць да краіны роспачы.
319. Тыя, якія разглядаюць зло як зло, а дабро як дабро — маюць уласьцівыя погляды і трапляюць да краіны захапленьня.
Слушнае мысьленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2. Слушнае мысьленьне (пастанаўленьне) – выкараненьне жаданьня і незычлівасьці, пастанаўленьне адмовы ад злой волі й адступленьне ад выкліканьня любой крыўды
- Няхай чалавек сьцеражэцца думак народжаных з раздражненьня; няхай будзе апанаваны ў розуме. Пакінуўшы неўласьцівае мысьленьне, няхай праз тое, што мысьліць, практыкуе добрую паводзінку. (233 верш Дхамапады)
Слушная мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3. Слушнае слова (мова) – устрыманьне ад хлусьні і прыніжэньня, пустаслоўя, ужываньне мовы ў мэце прынясеньня карысьці іншым
- Ня будзь для нікога жорсткі ў словах; тыя, да якіх мог бы так зьвяртацца, маглі б адузаемніць. Гнеўныя словы сапраўды раняць, а адказ можа быць яшчэ гвалтоўнейшы. (133 верш Дхамапады)
- Няхай чалавек асьцерагаецца мовы народжанай з раздражненьня; няхай будзе апанаваны ў словах. Пакінуўшы неўласьцівыя словы, няхай праз тое, што гаворыць, практыкуе добрую паводзінку. (232 верш Дхамапады)
- – Ці вымаўляе асьветлены слова, калі яно непраўдзівае, згубнае і непрыемнае?
- – Не.
- – Ці вымаўляе асьветлены слова, калі яно непраўдзівае, згубнае і прыемнае?
- – Не.
- – Калі яно праўдзівае, згубнае і непрыемнае?
- – Не.
- – Калі яно праўдзівае, згубнае і прыемнае?
- – Не.
- – Калі яно праўдзівае, карыснае і непрыемнае?
- – Так.
- – Калі яно праўдзівае, карыснае і прыемнае?
- – Так.
- – Чаму Ён гэтак робіць?
- – Ён спачувае ўсім істотам.
Слушны чын
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]4. Слушны чын (паводзіны) – прытрымліваньне Пяці Ўказаньняў:
- Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.
- Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад браньня таго, што ня дадзена.
- Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад злога (неадпаведнага, няправільнага) сэксуальнага чыну.
- Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад неадпаведнай мовы.
- Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад спажываньня ап’яняльных напояў і наркотыкаў, якія праводзяць да неразважлівасьці.
У Васьмі Ўказаньнях дадаюцца тры ўказаньні: - Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад прыняцьця ежы ў неадпаведным часе (належыць прымаць пасілак адзін раз на дзень да палудня).
- Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад танцаў, сьпеваў, музыкі, наведваньня забаўляльных мерапрыемстваў, нашэньня гірляндаў, выкарыстаньня парфумаў і касьметыкі для ўпрыгожваньня цела.
- Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад выкарыстаньня высокіх альбо вялікіх ложкаў.
Мніхі прытрымліваюцца дадаткова шэрагу ўказаньняў, большасьць зь якіх зьяўляецца разьвіцьцём альбо паглыбленьнем Васьмі Ўказаньняў. Так напрыклад Трэцяе Ўказаньне для мніха азначае нават не дакранацца да жанчыны. Каб утрымліваць цела і розум у чысьціні, мніхі вучацца шанаваць усіх жанчынаў і трактаваць старэйшых жанчынаў як матак, равесьніцаў як сёстраў, а малодшых жанчынаў як дачок. Акрамя таго мніхі не карыстаюцца грашыма ("золатам і срэбрам"), прытрымліваюцца шэрагу правілаў этычнага захаваньня. Да цярпеньня, між іншым, праводзіць таксама позьняя пара начнога адпачынку.
Слушнае зарабкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5. Слушнае зарабкаваньне (спосаб утрыманьня сябе пры жыцьці) – утрыманьне сябе з занятку тым, што не супярэчыць запаведзям: устрыманьне ад зарабкаваньня, якое прыносіць шкоду іншым істотам, такога як: рыбалоўства, гандаль зброяй, жывымі істотамі альбо іх целамі, алкаголем і іншымі наркотыкамі, атрутай, на бойні, у вайсковых структурах, зьвязаных з хлусьнёй, здрадай, прадказаньнем будучыні, ашукваньнем, выкарыстаньнем і г.д.
Слушнае імкненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6. Слушнае імкненьне (высілак) – намеры й высілак, якія не дазваляюць паўстаньня злых, а спрыяюць паўстаньню добрых мэнтальных уласьцівасьцяў, імкненьне да асьветы
Слушная ўважнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7. Слушнае (лёгкае, не патрабуе высілкаў) засяроджаньне (уважнасьць, прытомнасьць) – брак думак, якія перашкаджаюць – знаходжаньне прасторы паміж імі. Захаваньне ўважлівасьці ва ўсім, што прадпрымліваецца
Слушная мэдытацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8. Слушная медытацыя (засяроджаньне, канцэнтрацыя) — імкненьне да дасягненьня стану, у якім зьнікае "эга" (пачуцьце асабовага "я")
Першая будыйская запаведзь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.
У адрозьненьне ад рэлігіяў, дзе запаведзь «не забівай» адносіцца толькі да чалавека, будыйская запаведзь мае на ўвазе кожную істоту, якая мае цела, кожнае стварэньне, якое здольна адчуваць. Словы Буды з Дхамапады:
- Тых, што не награмаджваюць рэчы й разумныя што да харчаваньня, якіх мэтай зьяўляецца Пустка, нічым не абумоўленая свабода - іх шляхоў, так як сьлядоў птушак у паветры, ня ўдасца дасачыць. (92 верш)
- Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
- Усе баяцца сьмерці.
- Беручы самаго сябе за прыклад,
- Не належыць удараць іншых
- ані выклікаць, каб былі бітыя. (129)
- Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
- Жыцьцё дорага кожнаму.
- Беручы самаго сябе за прыклад,
- Не належыць удараць іншых
- ані выклікаць, каб былі бітыя. (130)
- Тыя з вучняў Гатамы, якія ўдзень і ўначы бесьперастанку раскашоўваюцца невыкліканьнем крыўды ніводнай істоце, заўсёды будзяцца шчасьліва. (300)
- Для сьвятога чалавека няма лепшае рэчы, чым калі ўстрымлівае свой розум ад рэчаў, якія дорагі зямному сэрцу. На колькі разбураецца сама думка ўчыненьня некаму крыўды, на столькі згасае цярпеньне. (390)
- Хто вызваліўся ад гвалту ў стасунку да любой жывой істоты, і слабой, і моцнай, хто ані не забівае, ані не выклікае забіцьця іншымі - таго заву сьвятым чалавекам. (405)
- У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданьне, голад і сапсаваньне; але з прычыны забойстваў жывёлаў яны павялічыліся да дзевяноста васьмі. (Словы Буды з Сута Ніпата)
- Спадару Таямніцаў!
- Першасная мудрасьць усёведаючага зацьвітае з кораня спачуваньня. (Словы Буды з Сутры Ўказаньня Таямніцаў Татхагаты)
Перакладаючы дадзеныя радкі на сучасную мову, Першая Будыйская Запаведзь азначае, у тым ліку, быць вэганам: ня толькі ўласнаруч не забіваць жывых істотаў ("не належыць удараць іншых"), але і не выкарыстоўваць прадукты атрыманыя ў выніку забойства: трупы, органы, мускулатура, скура і г.д. ("ані выклікаць, каб былі бітыя").
Дваццаты разьдзел Дхамапады: Сьцежка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Словы Буды Шак'ямуні з Дхамапады:
273. З усіх сьцежак найлепшай ёсьць Васьмёркавая Сьцежка; з усіх праўдаў найлепшымі ёсьць Чатыры Шляхетныя Праўды; з усіх рэчаў найлепшай ёсьць свабода ад жаданьняў; з усіх людзей найлепшым ёсьць Той Хто Бачыць (Буда).
274. Гэта адзіная дарога: няма іншае, каб ачысьціць сваё разуменьне. Ідзі гэтаю сьцежкаю, а змыліш Мару.
275. Ідучы па гэтай сьцежцы пакладзеш канец цярпеньню. Адкрыўшы, як выцягнуць шып прагі, тлумачу сьцежку.
276. Самі мусіце высіляцца; Буды толькі ўказваюць дарогу. Людзі прызвычаеныя да медытацыі, якія ідуць сьцежкай, вызваляюцца зь вязаў Мары.
277. "Усе абумоўленыя рэчы нетрывалыя" — калі дзякуючы мудрасьці чалавек тое заўважае, адварочваецца ад цярпеньня. Ёсьць тое сьцежка, якая вядзе да ачышчэньня.
278. "Усе абумоўленыя рэчы незадавальняючыя" - калі дзякуючы мудрасьці чалавек тое заўважае, адварочваецца ад цярпеньня. Ёсьць тое сьцежка, якая вядзе да ачышчэньня.
279. "Усе рэчы ня ёсьць эгам" — калі дзякуючы мудрасьці чалавек тое заўважае, адварочваецца ад цярпеньня. Ёсьць тое сьцежка, якая вядзе да ачышчэньня.
280. Лайдак, які не высіляецца тады, калі павінен, які хаця малады і сільны, поўны ляноты, якога розум напаўняюць дарэмныя думкі - такі марны чалавек не знаходзіць сьцежкі да мудрасьці.
281. Няхай чалавек уважны ў мове, з апанаваным розумам, не дапускаецца сваім целам зла. Няхай ачышчае гэтыя тры роды чынаў і дасягае сьцежку, якую абвяшчаў Вялікі Мудрэц.
282. Мудрасьць выплывае зь медытацыі, безь медытацыі мудрасьць занікае. Няхай чалавек - ведаючы аб гэтых двух сьцежках, разьвіцьця і заняпаду - так кіруе сабой, каб яго мудрасьць магла ўзрастаць.
283. Зрубі лес [жаданьняў], а не адно дрэва. Зь лесу [жаданьняў] выплывае страх. Выкарчаваўшы лес і яго ашалёўку [прагненьняў], о мніхі, будзьце вольныя ад пачуцьцяў.
284. Так доўга, як мужчына прагне жанчыны, якоекольвек было б то субтэльнае, ягоны розум прывязаны, нібы смокчучае цяля да сваёй маткі.
285. Адрэж свае пачуцьці, як нехта вырываючы ўласнымі рукамі асеньні лотас. Культывуй толькі сьцежку, якая вядзе да спакою, да Нібаны, якую ўказаў Пачцівы.
286. "Тут буду жыць у пару дажджоў, а там узімку і ўлетку" - так разважае дурань. Не ўсьведамляе небясьпекі [надыходу сьмерці].
287. Так як магутная паводка змывае сьпячую вёску, так сьмерць хапае і забірае чалавека, якога розум чапляецца пачуцьця задавальненьня са свайго патомства й скаціны.
288. Па кім ударае сьмерць, таго не абароняць блізкія. Ніхто ня можа ўратаваць — ані сыны, ані бацька, ані кроўныя.
289. Зразумеўшы тое, няхай чалавек, які ёсьць мудры, стрыманы і маральны, сьпяшаецца выбрукаваць сабе сьцежку, якая вядзе да Нібаны.
Погляд на будызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка дае магчымасьць разглядаць Будызм як тры фундамэнтальныя практыкі:
- Маральная дысцыпліна (належнае слова, належны чын, належнае зарабкаваньне)
- Медытацыйная ўраўнаважанасьць (адпаведнае імкненьне, адпаведнае засяроджаньне, адпаведная мэдытацыя)
- Дасканалая мудрасьць (уласьцівы погляд, уласьцівае мысьленьне)
У даслоўным перакладзе з палі і санскрыту, моваў найстарэйшых будыйскіх тэкстаў, «Навука Абуджанага».
Клясыфікаваньне будызму як рэлігіі зьяўляецца памылкай, паколькі «Навука Абуджанага» не грунтуецца на веры ў кагокольвек альбо штокольвек, у тым ліку не грунтуецца на веры ў кіруючага сьветам Бога. Буда заўсёды адзначаў, што навучае аб «цярпеньні й канцы цярпеньня», а ягоныя навукі павінны мець перадусім практычнае прымяненьне й служыць вызваленьню зь цярпеньня.[1][2] Стаўленьне Буды да рэлігіяў адлюстроўвае прыповесьць «Ці існуе Бог?», а таксама наступныя словы Абуджанага:
- У нічога ня вер, незалежна ад таго, дзе гэта прачытаў альбо хто табе гэта сказаў, нават калі я гэта сказаў, у выпадку калі гэта не згаджаецца з тваім разуменьнем сьвету й здаровым глуздам. Распаўсюджаны Будыйскі выраз. Паўстаў, магчыма, на падставе Словаў Буды з Каляма Суты.
- Чалавек, які ёсьць вольны ад сьляпой веры, які ведае тое, што не было створанае, адрэзаў усе турботныя абмежаваньні, выдаліў усе прычыны (выклікаючыя каму, добрыя і злыя) і які адкінуў усе жаданьні - зьяўляецца сапраўды найвыбітнейшым зь людзей. (97 верш Дхамапады)
- Ня верце ў якія-кольвек пасланьні толькі таму, што праз доўгі час абавязвалі ў многіх краінах. Ня верце ў нешта толькі таму, што многія людзі на працягу доўгага часу тое паўтараюць. Не прымайце нічога толькі з нагоды, што нехта іншы гэта сказаў, што падтрымлівае тое сваім аўтарытэтам нейкі мудрэц альбо каплан, альбо што напісана тое ў нейкім сьвятым пісаньні. Ня верце ў нешта толькі таму, што гучыць праўдападобна. Ня верце ў бачаньні альбо ўяўленьні, якія лічыце за пасланыя Богам. Майце давер да таго, што прынялі за праўдзівае па доўгім правяраньні, да таго што прыносіць посьпех вам і іншым. (Словы Буды з Каляма Суты)
- Мніхі і вучоныя!
- Так як выпальваецца, выразаецца і паліруецца золата,
- Так таксама належыць дасьледваць мае словы
- І не прымаць іх адно толькі з павагі да мяне. (Словы Буды з Сутры Гірлянды Кветак)
- Субхуці! Хто ня мае канцэпцыі на тэму Буды,
- Той ня думае таксама аб Дхарме і Саньзе.
- У гэты спосаб уваходзіцца ў праўдзівую існасьць. (Словы Буды з Праджняпараміты)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Партал тлумачэньня будыйскіх тэкстаў sasana.pl «Мастацтва жыцьця — мэдытацыя погляду» (на польскай), http://sasana.wikidot.com/sztuka-zycia-medytacja-wgladu
- ^ Stephen Batchelor «Будызм бязь вераваньняў» (на польскай), https://web.archive.org/web/20130729185851/http://www.buddyzm.edu.pl/cybersangha/page.php?id=925