Аватамсака сутра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Avataṃsaka sūtra альбо Buddhāvataṃsaka sūtra (санскрыт: महावैपुल्यबुद्धावतंसकसूत्र Mahāvaipulya Buddhāvataṃsaka SūtraIAST) — санскрыцкае пісаньне магаяны, якое паўстала ў Індыі каля 200 году. Прыблізным перакладам можа быць назва Сутра гірлянды кветак альбо Гірляндавая сутра.

Пераклад на беларускую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перакладу на беларускую мову Гірляндавай сутры цалкам альбо прынамсі ейных асобных частак няма. Ніжэй пададзеныя пераклады на беларускую мову некаторых вершаў, зробленыя на падставе польскіх перакладаў.

14. Указаў вам мэтады, якія праводзяць да вызваленьня,

Аднак павінны ведаць, што вызваленьне залежыць ад вас саміх.

16. Розум ёсьць як маляр (мастак).

Розум вытварыў складаньні.
Усе існуючыя сьветы
Зьяўляюцца выявамі намаляванымі розумам.

17. Каб зьлічыць усе сусьветы Буды,

Трэба бы цэлае вечнасьці.

18. Тыя, якія прагнуць увайсьці ў гэту сьфэру рэалізацыі Пераможнага,

Павінны пакінуць усе прагненьні як прастора.
Павінны пакінуць чапляньне да канцэпцыі, думкі і перцэпцыі.
Павінны ўвайсьці ў гэты розум, які нагадвае прастору.

20. Мніхі і вучоныя!

Так як выпальваецца, выразаецца і паліруецца золата,
Так таксама належыць дасьледваць мае словы
І не прымаць іх адно толькі з павагі да мяне.

83. Як глухі музыка,

Які выклікае радасьць іншых,
Але ня можа цешыцца ўласнай музыкай:
Такой ёсьць Дхарма безь медытацыі.
Як перавозьнік на рацэ,
Які дапамагае іншым пераправіцца,
Аднак сам да сьмерці застаецца на адным беразе:
Такой ёсьць Дхарма безь медытацыі.
Так як смаку мялісы
Не пазнаць дзякуючы апісаньню,
Так таксама смак пусткі
Належыць пазнаць празь медытацыю.

124. Усе дхармы паходзяць з прычынаў.

Татхагата навучаў аб гэтых прычынах
І аб тым, што становіць іх край -
Аб гэтым таксама навучаў Вялікі Шрамана.

126. У пэрыядзе апошніх пяцісот год

Зьяўлюся ў форме пісьмаў.
Лічыце іх за ідэнтычныя са мной
І трактуйце з адпаведным шацункам.

148. Дыск месяца зьяўляецца на бясхмарным небе,

Але калі няма сасуда з вадой,
Не адаб'ецца на яго паверхні.
Падобна сьвецячы ўвесь час месяц спачуваньня Буды,
Не адаб'ецца, калі ня зьявіцца шчасьлівы (прыдатны) сасуд.

176. З натуры, якая ёсьць паза канцэпцыяй і перцэпцыяй

Надыходзяць розныя зьявы мандалаў са сьвятла.
Многа сьвятлістасьцяў, якія ясьнеюць у цэнтры прасторы,
Выражаючы разнароднасьць, ніколі не паўстала.

178. Паслухай, сыну шляхетнай сям’і!

Калі бачым сфэру адчувальных (жывых) істотаў, усё, што робім целам, голасам і розумам, становіцца бязьмерным вялікім спачуваньнем. Працуем, карыстаючыся са сьветавой навукі, як таксама з той з паза сьвету, якая паходзіць з галоваў шляхетных істотаў. Натхнёныя да чыненьня дабра, паўторна выконваем актыўнасьць будаў Пераможцаў зь мінулага. Чыньмы афяры Татхагаце! Узьнясем штандар перамогі Дхармы! Укажам вялікую сьцежку да вызваленьня!

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]