Шкодэр
Шкодэр | |||||
альб. Shkodër, Shkodra | |||||
| |||||
Краіна: | Альбанія | ||||
Плошча: | 872,612 км² | ||||
Вышыня: | 13 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 135 612 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 155,41 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +355 22 | ||||
Паштовы індэкс: | 4001—4007 | ||||
Нумарны знак: | SH | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°4′0″ пн. ш. 19°30′0″ у. д. / 42.06667° пн. ш. 19.5° у. д.Каардынаты: 42°4′0″ пн. ш. 19°30′0″ у. д. / 42.06667° пн. ш. 19.5° у. д. | ||||
Шкодэр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
bashkiashkoder.gov.al |
Шкодэр (па-альбанску: Shkodër альбо Shkodra) — горад у Альбаніі, раьзьмешчаны на беразе Скадарскага возера за 20 км ад узьбярэжжа Адрыятычнага мора, паблізу зьліцьця рэк Дрына і Буны.
За 13 км ад гораду пралягае дзяржаўная граніца з Чарнагорыяй. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам вобласьці Шкодэр і акругі Шкодэр. Шкодэр — чацьверты па велічыні горад у Альбаніі. На 2011 год насельніцтва гораду складала 135 612 чалавек[1].
Шкодэр — адзін з самых старажытных і найбольш вядомых гарадоў Альбаніі з найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчынай. У цяперашні час таксама зьяўляецца асноўным эканамічным цэнтрам паўночнай Альбаніі.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбанскае назва гораду Shkodër, таксама як і турэцкае Skutari і славянскае Скадар, па найбольш распаўсюджанай вэрсіі, паходзіць ад лацінскага слова scutarii, што ў літаральным перакладзе азначае «абаронцы», і адносілася да легіёну, што знаходзіўся тут у позьні рымскі пэрыяд.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шкодэрская крэпасьць была закладзена ў IV стагодзьдзі да н. э. ілірійскім племем лабеатаў. У 168 г. да н. э. горад быў захоплены рымлянамі, пасьля чаго стаў разьвівацца ў якасьці значнага гандлёвага і ваеннага цэнтру. Не пазьней за VII ст. н. э. у ваколіцах гораду сталі актыўна сяліцца славянскія плямёны. У далейшым горад увайшоў у межы буйнога славянскага дзяржаўнага фармаваньня Дукля (з цэнтрам у сучаснай Чарнагорыі). Гісторыя гораду X—XV стагодзьдзяў моцна зьвязаная з разьвіцьцём сярэднявечных сэрбскіх дзяржаваў Рашкі і Зэты.
У 1479 годзе горад быў захоплены туркамі, перад гэтым вытрымаўшы дзьве буйныя аблогі 1474 і 1478 гг. Супрацівам туркам кіраваў альбанскі князь Лека Дукаджыні, пасьлядоўнік Скандэрбэга. Горад быў зруйнаваны, а большая частка насельніцтва зьбегла.
У межах Асманскай імпэрыі Шкодэр быў цэнтрам спачатку аднайменнага вілаету, а пасьля санджаку, застаючыся на працягу ўсяго асманскага пэрыяду важным палітыка-адміністрацыйным, ваенным, рамесным і гандлёвым цэнтрам, шырока вядомым на ўсім Балканскім паўвостраве і ў Італіі. З 1757 па 1831 г. Шкодэр быў сталіцай Шкодэрскага пашалыку на чале з дынастыяй Бушаці і фактычна адпаў ад Асманскай імпэрыі, знаходзячыся ад яе толькі ў фармальнай залежнасьці.
У XVIII—XIX стагодзьдзях шкодэрскія кіраўнікі, як верныя Порце, так і паўстаўшыя супраць яе, знаходзіліся амаль у пастаянных ваенных канфліктах з суседняй Чарнагорыяй, якая паступова пашырала свае граніцы за кошт Шкодэрскага пашалыку. У гэтай сувязі пачынаючы з 1840—1850-х гг. Шкодэр заняў важнае месца ў рамках Усходняга пытаньня, і ў ім былі адкрыты дыпляматычныя прадстаўніцтвы ўсіх вялікіх дзяржаваў.
У XIX ст. Шкодэр робіцца адным з найважнейшых цэнтраў культурнага і палітычнага адраджэньня альбанцаў. Менавіта тут друкаваліся першыя альбанскія газэты і часопісы.
Разам з тым Шкодэр быў ключавым цэнтрам каталіцкай прапаганды ў паўночнай Альбаніі, тут знаходзілася рэзыдэнцыя каталіцкага арцыбіскупа. У 1867 г. у Шкодэры быў пабудаваны каталіцкі катэдральны сабор. У ходзе Першай балканскай вайны 1912 году Шкодэр быў атакаваны чарнагорскім і сэрбскім войскамі. Пацярпеўшы паразу пры спробе штурму, чарнагорцы прыступілі да плянамэрнай аблогі[2]. Начальнікам шкодэрского гарнізону быў альбанскі арыстакрат Эсад-паша Таптані, які ненавідзеў турак наогул і младатурак — асабліва. Ён зусім не перашкаджаў антытурэцкаму паўстаньню, што ўспыхнула ў Мірдыце і цэнтральнай Альбаніі. Паўстаньне было арганізавана пры падтрымцы Каралеўства Чарнагорыі, эмісары якога ажыцьцяўлялі сувязь з паўстанцамі менавіта праз Шкодэр. Асьцярожны і разважлівы Эсад-паша чакаў зручнага моманту, каб павярнуць зброю супраць Асманскай імпэрыі. Сем месяцаў ён пасьпяхова абараняў Шкодэр. Звыш 10 000 чарнагорцаў склалі свае галовы пад яго сьценамі. Нарэшце, у красавіку 1913 году Эсад-паша здаў крэпасьць Шкодэр (Скутары) кронпрынцу Чарнагорыі Данілу Пятровічу-Негаш, заключыўшы пагадненьне з чарнагорскім камандаваньнем, згодна зь якім, вывеў увесь даручаны яму асабісты склад са зброяй і боепрыпасамі — і далучыўся да альбанскіх паўстанцаў у цэнтральнай Альбаніі[3].
Па плянах Сэрбіі, Шкодэр павінен быў быць далучаны да яе як частка Старой Сэрбіі разам з Мэтохіяй, Косавам полем і Вардарскай Македоніяй. Адной з падставаў для гэтага было наяўнасьць вялікай колькасьці карэннага сэрбскага насельніцтва як у самім горадзе, так у яго ваколіцах. Аднак, па пастанове Лёнданскай канфэрэнцыі вялікіх дзяржаваў, у траўні 1913 г. Шкодэр увайшоў у склад новаўтворанай дзяржавы Альбанія.
Падчас Першай сусьветнай вайны Шкодэр знаходзіўся пад акупацыяй з боку Аўстра-Вугоршчыны (1916—1918). У 1918 г. быў вызвалены францускімі войскамі, і ў 1919 г. зноў перададзены Альбаніі.
У міжваенны пэрыяд у Шкодэры пачалося разьвіцьцё харчовай, тэкстыльнай і цэмэнтнай прамысловасьці. Па перапісе 1924 г. у горадзе пражывала 20 тыс. чалавек, у 1938 г. — 29 тысячаў.
-
Адзін з раёнаў гораду
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ CENSUSI I POPULLSISË DHE BANESAVE NË SHQIPËRI — Rezultatet Paraprake (альб.) (анг.)
- ^ Prishtina, Hasan Nji shkurtim kujtimesh mbi kryengritjen shqiptare të vjetit 1912. Shkrue prej Hassan Prishtinës. — Shkodra: Shtypshkroja Franciskane.
- ^ Serbian government and Essad Pasha Toptani
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шкодэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў