Швэрынская ратуша
Швэры́нская ратуша (па-нямецку: Schweriner Rathaus) — ратуша ў горадзе Швэрыне, Нямеччына.
Будынак, разьмешчаны на Рыначным пляцы ў Старым Швэрыне, вядомы з 1338 году. Мяркуецца, што першапачаткова гэта была гатычная пабудова з востраканцовым шпілем. Аднак, ратуша разам з суседнімі пабудовамі моцна была пашкоджана пажарамі 1531 і 1558 гадоў. У выніку, у 1567—1575 гадах новы будынак быў збудаваны ў стылі рэнэсанс.[1][2] Сучасны выгляд фасад ратушы прыняў у XIX стагодзьдзі па праекце Георга Адольфа Дэмлера.[3]
З 1998 году Гарадзкая рада і мэрыя пераехалі ў новы будынак.[4] У 2000—2001 гадах быў праведзены капітальны рамонт інтэр’еру. Сёньня будынак зьяўляецца офісам кампаніі Stadtmarketing Gesellschaft Schwerin GmbH.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Denkmalliste Mecklenburg-Vorpommern (Stand 1997) auf landtag-mv.de
- ^ B. Kasten und J.-U. Rost: Schwerin. Geschichte der Stadt., Schwerin 2005, S. 12. Die Erkenntnisse der Autoren stützen sich auf das MUB IX, 5905; XIII, 7508.
- ^ Georg Dehio:Handbuch der deutschen Kunstdenkmäler. Mecklenburg-Vorpommern, Deutscher Kunstverlag, Neubearbeitung, München/Berlin 2000, ISBN 3-422-03081-6
- ^ Vorbereitende Untersuchungen “Östliche Paulsstadt“, Landeshauptstadt Schwerin, Oktober 2007 (Digitalisat)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Швэрынская ратуша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў