Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-08
Калізэй — самы вялікі са старажытнарымскіх амфітэатраў, адно з найбольш прыкметных збудаваньняў сьвету. Знаходзіцца ў Рыме, у лагчыне паміж Эсквілінскім, Палятынскім і Цэліеўскім узгоркамі, на месцы сажалкі, што адносілася да «Залатога дому» Нэрона. Лічыцца адным з найвялікшых твораў рымскай архітэктуры і яскравым прадстаўніком рымскай антычнай тэхнікі. Займаючы месца на ўсход ад гарадзкога форуму, ягоная будоўля распачалася ў 72 годзе н. э. пры імпэратары Вэспасіяне й было завершаная ў 80 годзе н. э. пад кіраваньнем імпэратара Тытуса, з наступнымі зьменамі, зробленымі падчас панаваньня Даміцыяна. Назва «Амфітэатар Флявіюм» паходзіць ад прозьвішчаў абодвух імпэратараў, Вэспасіяна й Тытуса Флявіяў.
Здольны зьмяшчаць 50 тыс. гледачоў, (паводле іншых зьвестак — 80 тыс.), Калізэй выкарыстоўваўся як месца правядзеньня глядыятарскіх баёў і публічных відовішчаў, прыкладам пастановачных марскіх баёў, паляваньня, перапастаноўцы вядомых бітваў, драматычных спэктакляў, заснаваных на антычнай міталёгіі. Будынак перастаў выкарыстоўвацца па сваім прызначэньні ў эпоху Раньняга Сярэднявечча. Пазьней збудаваньне стала выкарыстоўвацца для іншых мэтаў: забесьпячэньне жыльлём, у якасьці майстэрні, як памяшканьне для рэлігійнага ордэну, у якасьці фартэцыі, каменаломні, як мясцовая хрысьціянская сьвятыня і, урэшце, Калізэй — сусьветна вядомы турыстычны пункт.
(артыкул цалкам…)