Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2013-07

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікола Тэсла
Нікола Тэсла

Нікола Тэсла — сэрбска-амэрыканскі фізык з сусьветным імем, вынаходнік у галіне электрычнасьці, магнэтызму й электратэхнікі, аўтар больш за 300 патэнтаў у розных галінах інжынэрнай тэхнікі. У прыватнасьці, Тэслу належаць вынаходзтвы зьменнага току, радыёсувязі, мнагафазнай сыстэмы, магнітнага поля, асынхроннага электрарухавіка, рэзананснага трансфарматара (трансфарматара Тэслы). Тэсла першым зьвярнуў увагу на фізыялягічнае ўзьдзеяньне токаў высокай частасьці, публічна прадэманстраваў бяздротавую перадачу высокачастотнага току на лямпы й рухавікі, зьяўляўся ключавой фігурай пры будаўніцтве першай гідраэлектрастанцыі на Ніягарскім вадаспадзе. Адзінка вымярэньня магнітнай індукцыі ў сыстэме СІ носіць назву ў гонар дасьледчыка.
(артыкул цалкам…)