Перайсьці да зьместу

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
выданьне
НазваЧырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Рэдагаваць
КраінаБеларусь Рэдагаваць
Ёсьць выданьнемЧырвоная кніга Рэдагаваць
АўтарЛеанід Сушчэня, Міхаіл Долбік, Віктар Парфёнаў Рэдагаваць
Месца публікацыіМенск Рэдагаваць
Мова творубеларуская мова Рэдагаваць
Дата публікацыі1981 Рэдагаваць

«Чырво́ная кні́га Рэспу́блікі Белару́сь» — анатаваны ды ілюстраваны пералік рэдкіх відаў ды відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня на тэрыторыі Беларусі, і падлягаюць абароне.

Чырвоная кніга Беларускай ССР 1981 году

28 чэрвеня 1979 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 201 «Аб заснаваньні Кнігі рэдкіх і знаходзячыхся пад пагрозай зьнікненьня відаў жывёл і расьлін Беларускай ССР — Чырвонай кнігі Беларускай ССР»[1]. На аснове матэрыялаў дасьледваньняў беларускіх навукоўцаў, з мэтай абароны ды прымнажэньня рэдкіх відаў, ды відаў, што знаходзяцца пад пагрозай, першае выданьне Чырвонай кнігі Беларусі выйшла ў 1981 годзе на беларускай мове, было аднатомным, і налічвала 80 відаў жывёлаў ды 85 відаў расьлінаў.

Ахоўны статус
Рызыка зьнікненьня
Зьніклыя
Зьніклыя (EX)
Зьніклыя ў дзікай прыродзе (EW)
Пад пагрозай зьнікненьня
На грані зьнікненьня (CR)
Пад пагрозай зьнікненьня (EN)
У рызыкоўным стане (VU)
Рызыка малая
Залежаць ад намаганьняў па захаваньню (CD)
Стан, блізкі да пагрозьлівага (NT)
Найменшая рызыка (LC)
Іншыя статусы
Для ацэнкі пагрозы недастаткова зьвестак (DD)
Пагроза не ацэньвалася (NE)
Глядзіце таксама
Міжнародны саюз аховы прыроды й
прыродных багацьцяў

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
рэд · пр · разм

Другое выданьне Чырвонай кнігі было выпушчанае ў 1993 годзе, і таксама складалася з аднаго тома. У ім у разьдзел «Жывёлы» было ўключана 14 відаў сысуноў, 75 відаў птахаў, 2 віды паўзуноў, 1 від амфібіяў, 5 відаў рыб, 79 відаў вусякаў, 10 відаў ракападобных, 1 від малюскаў; у падзел «Расьліны» было ўключана 156 відаў судзінкавых расьлінаў, 15 відаў мохападобных, 9 відаў водарасьцяў, 17 відаў лішайнікаў, 17 відаў грыбоў.

Сучасныя выданьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе пачаліся працы па складаньні трэцяга выданьня Чырвонай кнігі, якія заканадаўча рэгуляваліся Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове ды выкарыстаньні жывёльнага сьвету» ад 1996 году (Чырвонай кнізе прысьвечаны артыкул 24) ды Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» ад 26 лістапада 1992 року [2]. 9 чэрвеня 2004 году пастановай №14 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла новы сьпіс дзікі жывёл, дзікарослых расьлін ды грыбоў, якія павінныя быць уключаныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Трэцяе выданьне Чырвонае кнігі выпушчанае ў 2006 годзе ў выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя» на расейскай мове, і складаецца з двух тамоў: «Жывёлы» ды «Расьліны». Параўноўваючы зь іншымі выданьнямі, у гэтае былі ўключаныя новыя віды, а таксама некаторыя віды выключаныя (віды, што аднавілі сваю колькасьць — лебедзь-шыпун, гогаль; віды, якія хоць і ёсьць рэдкімі, але на тэрыторыі Беларусі рэгіструюцца дужа рэдка, прыблізна раз на дзесяцігодзьдзе — чырвонавола казарка, стэпавы лунь).

Агулам, у трэцім выданьні Чырвонай кнігі налічваецца 17 відаў сысуноў, 72 віды птахаў, па два віды паўзуноў і амбіфіяў, 10 відаў рыб, і ўпершыню адзін від кругларотых (рачная мінога); зь бесхрыбетных — 70 відаў вусякоў, 10 відаў ракападобных, 2 віды малюскаў, а таксама па адным відзе з клясаў павукападобныя, шматножкі ды п’яўкі (мэдыцынская п’яўка). Усяго ў том «Жывёлы» Чырвонай кнігі выданьня 2006 году ўключана 189 відаў, пры гэтым, параўноўваючы з выданьнем 1993 году, дададзеныя 63 віды ды выключана 57.

У том «Расьліны» трэцяга выданьня Чырвонай кнігі ўвайшлі 173 віды судзінных расьлінаў, 27 відаў мохападобных, 24 віды лішайнікаў, 21 від водарасьцяў, 29 відаў грыбоў. Усяго ў том «Расьліны» трэцяга выданьня Чырвонай кнігі Беларусі ўключана 274 віды, пры гэтым, параўноўваючы з другім выданьнем, дададзены 91 від і выключаны 31.

У якасьці дадатка да трэцяга выданьня Чырвонай кнігі ўкладзены сьпіс з прыблізна 100 відаў, якія патрабуюць спэцыяльнай увагі з пункту гледжаньня больш дэтальнага вывучэньня ды прафіляктычнай аховы.

  1. ^ Аб заснаваньні Кнігі рэдкіх і знаходзячыхся пад пагрозай зьнікненьня відаў жывёл і расьлін Беларускай ССР — Чырвонай кнігі Беларускай ССР // Чырвоная кніга Беларускай ССР / падрыхт. Леанід Сушчэня, Міхаіл Долбік і Віктар Парфёнаў, старш. гал.рэд.кал. Віктар Казлоў, маст.рэд. С.П. Русак. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя, 1981. — С. 11. — 288 с. — 4000 ас.
  2. ^ ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 26 ноября 1992 г. № 1982-XІІ Об охране окружающей среды (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]