Часлаў Кланіміравіч
Часлаў Кланіміравіч | |
Дата нараджэньня | 896 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 960 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | утапленьне[d] |
Занятак | палітык |
Бацька | Кланімір Страіміравіч[d] |
Ча́слаў Кланімі́равіч — унук Строіміра і праўнук Уласьціміра, першага незалежнага князя Сэрбіі. Кіраваў Сэрбіяй як вялікі жупан у пэрыяд паміж 933[1] і 950 гадамі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля сьмерці баўлгарскага цара Сімяона I, у залежнасьці ад якога знаходзілася Сэрбія, Часлаў з дапамогай Бізантыі змог захапіць уладу ў дзяржаве і рэарганізаваць яе, падтрымліваючы цесны зьвяз зь Бізантыяй. Пасьля кіраваньня Канстанціна VII Парфірароднага дзяржава Часлава ахоплівала сёньняшнюю заходнюю Сэрбію, усходнюю і цэнтральную Босьнію, паўночную Чарнагорыю і ўсходнюю Герцагавіну. Поўдзень Чарнагорыі знаходзіўся пад васалітэтам Часлава, які ў сваю чаргу прызнаў вяршэнства бізантыйскага імпэратара. Часлаў вядомы сваім спусташальным паходам на Вугоршчыну пасьля перамогі над вугорскім князем Кішам.
У сярэдзіне X стагодзьдзя Сэрбія нароўні з харвацкая каралеўствам і Бізантыяй падвергнулася магутным нападам вугорцаў з Паноніі. Паводле паданьня, Чаславу атрымалася на беразе Дрыны разграміць вугорчкі атрад, які ўварваўся ў Босьні і якім камандаваў ваявода Кіш, які загінуў у тым баі. Прыкладна ў 960 годзе ўдава Кіша ўзначаліла паход больш буйнога войскі супраць сэрбаў. Бітва адбылася ў Срэм, вугорцам ўдалося застаць сэрбскае войска зьнянацку пасярод ночы і разграміцьь. Яны паланілі Часлава і яго сваякоў, а потым зьвязалі іх і ўтапілі ў Саве[2].
Часлаў Кланіміравіч быў апошнім кіраўніком Сэрбіі з дынастыі Уласьціміравічаў. Пасьля яго сьмерці Сэрбія была цалкам анэксавана Бізантыяй, хоць мяркуецца і далей кіравалася жупанамі, чые імёны не захаваліся. Незалежнасьць Сэрбіі была адноўлена толькі падчас кіраваньня Стэфана Воіслава ў 1040 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Стывен Рансіман, стар. 185 Гісторыя Першага Баўгарскага царства = A history of the First Bulgarian Empire Т. Кніга III. (анг.)
- ^ Срби између Византије, Хрватске и Бугарске Праверана 2016-05-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Часлаў Кланіміравіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў