Часлаў Кланіміравіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Часлаў Кланіміравіч
Časlav crop.jpg
Дата нараджэньня 896
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 960
Месца сьмерці
Прычына сьмерці утапленьне[d]
Занятак палітык
Бацька Кланімір Страіміравіч[d]
Балканы ў часы Часлава Кланіміравіча

Ча́слаў Кланімі́равіч — унук Строіміра і праўнук Уласьціміра, першага незалежнага князя Сэрбіі. Кіраваў Сэрбіяй як вялікі жупан у пэрыяд паміж 933[1] і 950 гадамі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сьмерці баўлгарскага цара Сімяона I, у залежнасьці ад якога знаходзілася Сэрбія, Часлаў з дапамогай Бізантыі змог захапіць уладу ў дзяржаве і рэарганізаваць яе, падтрымліваючы цесны зьвяз зь Бізантыяй. Пасьля кіраваньня Канстанціна VII Парфірароднага дзяржава Часлава ахоплівала сёньняшнюю заходнюю Сэрбію, усходнюю і цэнтральную Босьнію, паўночную Чарнагорыю і ўсходнюю Герцагавіну. Поўдзень Чарнагорыі знаходзіўся пад васалітэтам Часлава, які ў сваю чаргу прызнаў вяршэнства бізантыйскага імпэратара. Часлаў вядомы сваім спусташальным паходам на Вугоршчыну пасьля перамогі над вугорскім князем Кішам.

У сярэдзіне X стагодзьдзя Сэрбія нароўні з харвацкая каралеўствам і Бізантыяй падвергнулася магутным нападам вугорцаў з Паноніі. Паводле паданьня, Чаславу атрымалася на беразе Дрыны разграміць вугорчкі атрад, які ўварваўся ў Босьні і якім камандаваў ваявода Кіш, які загінуў у тым баі. Прыкладна ў 960 годзе ўдава Кіша ўзначаліла паход больш буйнога войскі супраць сэрбаў. Бітва адбылася ў Срэм, вугорцам ўдалося застаць сэрбскае войска зьнянацку пасярод ночы і разграміцьь. Яны паланілі Часлава і яго сваякоў, а потым зьвязалі іх і ўтапілі ў Саве[2].

Часлаў Кланіміравіч быў апошнім кіраўніком Сэрбіі з дынастыі Уласьціміравічаў. Пасьля яго сьмерці Сэрбія была цалкам анэксавана Бізантыяй, хоць мяркуецца і далей кіравалася жупанамі, чые імёны не захаваліся. Незалежнасьць Сэрбіі была адноўлена толькі падчас кіраваньня Стэфана Воіслава ў 1040 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Стывен Рансіман, стар. 185 Гісторыя Першага Баўгарскага царства = A history of the First Bulgarian Empire Т. Кніга III.(анг.)
  2. ^ Срби између Византије, Хрватске и Бугарске Праверана 2016-05-08 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Часлаў Кланіміравічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў