Цітаўка (рака)
Цітаўка лац. Citaŭka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | з ракі Пцічы |
Вусьце | Сьвіслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 33 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,16 м³/с |
Плошча басэйну | 372 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
Ці́таўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 372 км². Выдатак вады ў вусьці 2,16 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.
На рацэ стаяць места Мар’іна Горка і гістарычнае мястэчка Пухавічы.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца з ракі Пцічы за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Русаковічаў, вусьце ў вёсцы Пухавічах. Цячэ заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Даліна ў верхняй і сярэдняй плыні невыразная, у нізоўі трапэцападобная або скрынкападобная з стромкімі схіламі. Абалона ў верхняй і сярэдняй плыні адсутнічае, у ніжняй вузкая, месцамі адсутнічае, шырынёй 0,5—0,8 км. Рэчышча (шырыня ад 10 м да 20 м) ад вытоку да вёскі Загаю на працягу 16 км каналізаванае[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 387.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 387.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.