Перайсьці да зьместу

Хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх
Спэцыяльнасьць пульманалёгія
Сымптомы Дыхавіца, кашаль з макроцьцем[1]
Ускладненьні Абвастрэньне хранічнага абструктыўнага захворваньня лёгкіх[2]
Прычыны тытунепаленьне, забруджваньне паветра, генэтыка
Фактары рызыкі курэньне[d][3]
Мэтад дыягностыкі тэст функцыі лёгкіх
Лячэньне адмова ад тытунепаленьня, дыхальная рэабілітацыя, трансплантацыя лёгкіх
Лекі вакцынацыя, інгаляцыйныя бронхадылататары, стэроіды, працяглая тэрапія кісьляй
Частасьць 174,5 млн (2015)
Сьмяротнасьць 3,2 млн за год (2015)
Хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх у Вікісховішчы

Хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХАХЛ) — звужэньне дыхальных шляхоў праз бранхіт і эмфізэму лёгкіх, што абмяжоўвае паток паветра і абцяжарвае дыханьне. Асноўнымі сымптомы зьяўляюцца дыхавіца і кашаль з макроцьцем[1]. ХАХЛ зьяўляецца прагрэсавальным захворваньнем, а гэта азначае, што агульны стан, як правіла, пагаршаецца зь цягам часу[4]. У рэшце рэшт, становіцца цяжка выконваць паўсядзённую дзейнасьць, як то хаду ці апрананьне[5]. Тэрмін «хранічны бранхіт» па-ранейшаму выкарыстоўваецца для вызначэньня сталага кашалю, які прысутнічае на працягу па меншай меры трох месяцаў кожны год на працягу двух гадоў[1].

Паленьне тытуню зьяўляецца самай распаўсюджанай прычынай разьвіцьця ХАХЛ. А такія фактары, як то забруджваньне паветра і генэтыка гуляюць меншую ролю ў разьвіцьці хваробы[2]. У разьвіваных краінах, адна з найбольш распаўсюджаных крыніцаў забруджваньня паветра зьяўляюцца ацяпленьне ў дрэнна вентыляваных памяшканьнях і дым ад агню падчас прыгатаваньня ежы[5]. Доўгатэрміновае ўзьдзеяньне гэтых раздражняльнікаў выклікае запаленчую рэакцыю ў лёгкіх, што прыводзіць да звужэньня дыхальных шляхоў і распаду лёгачнай тканіны[6]. Дыягназ заснаваны на дрэнным паветраным патоку, які вымераецца з дапамогай тэстаў функцыі лёгкіх[7]. У адрозьненьне ад астмы выкарыстаньне бронхалітыкаў ня значна паляпшае стан хворага[5].

У большасьці выпадкаў ХАХЛ можа быць папярэджана за кошт зьніжэньня ўзьдзеяньня фактараў рызыкі[8]. Гэтыя меры ўключаюць у сябе памяншэньне паленьня і паляпшэньне якасьці паветра ў памяшканьні і на адкрытым паветры[5]. У той час як лячэньне можа запаволіць пагаршэньне стану, на сёньня не існуе аніякага лячэньня[5]. Да лячэньня адносяць адмову ад паленьня, вакцынацыю, дыхальную рэабілітацыю, а таксама інгаляцыйныя бронхадылататары і стэроіды[2]. Некаторым людзям таксама могуць дапамагчы працяглая тэрапія кісьляй або трансплянтацыя лёгкіх[6]. У пэрыяды вострага пагаршэньня можа быць неабходна больш шырокае выкарыстаньне лекаў і шпіталізацыя[2].

Паводле зьвестак у 2015 годзе ад ХАХЛ пакутвала каля 174,5 мле чалавек ці 2,4% ад агульнай колькасьці насельніцтва[9]. Як правіла, хвароба назіраецца ў людзей, старэйшых за 40 гадоў[5]. Мужчыны і жанчыны пакутуюць ад хваробы ў амаль адсоткавай прапорцыі[5]. У 2015 годзе было зафіксавана 3,2 мільёнаў выпадкаў сьмерці праз хваробу, што перавышае паказчык 1990 году, калі было зафіксавана 2,4 мільёнаў выпадкаў[10][11]. Больш за 90% сьмерцяў прыпадае на разьвіваныя краіны[5]. Паводле прагнозаў плянуецца далейшае павелічэньне колькасьці сьмяротных зыходаў з-за павелічэньня ўзроўняў паленьня ў разьвіваных краінах, а таксама старэньне насельніцтва ў многіх краінах[12]. Згодна зь меркаванай ацэнкай хвароба прывяла да страты 2,1 трлн даляраў у 2010 годзе[13].

Хваробе спрыяе тытунепаленьне, забруджваньне паветра ўнутры памяшканьня і на вуліцы, узьдзеяньне пылу і хімічных рэчываў на працоўных месцах.

Хвароба выяўляецца праз дыхавіцу (адчуваньне недахопу паветра), макроцьце ў выглядзе сумесі сьліны і сьлізі ў дыхальных шляхах, хранічны кашаль[14].

  1. ^ а б в Algusti AG, et al. (2017). «Global Strategy for the Diagnosis, Management and Prevention of COPD». Global Initiative for Chronic Obstructive Lung Disease (GOLD). — С. 6–17.
  2. ^ а б в г Decramer M, Janssens W, Miravitlles M (April 2012). «Chronic obstructive pulmonary disease». Lancet. 379 (9823): 1341–51. doi:10.1016/S0140-6736(11)60968-9. PMID 22314182.
  3. ^ (нявызначаны загаловак)PMID:27268422
  4. ^ Vestbo J (2013). «Global Strategy for the Diagnosis, Management, and Prevention of Chronic Obstructive Pulmonary Disease». Global Initiative for Chronic Obstructive Lung Disease. — С. 1–7.
  5. ^ а б в г д е ё ж «Chronic obstructive pulmonary disease (COPD) Fact sheet N°315». WHO.
  6. ^ а б Rabe KF, Hurd S, Anzueto A, Barnes PJ, Buist SA, Calverley P, Fukuchi Y, Jenkins C, Rodriguez-Roisin R, van Weel C, Zielinski J (September 2007). «Global strategy for the diagnosis, management, and prevention of chronic obstructive pulmonary disease: GOLD executive summary». American Journal of Respiratory and Critical Care Medicine. 176 (6): 532–55. doi:10.1164/rccm.200703-456SO. PMID 17507545.
  7. ^ Nathell L, Nathell M, Malmberg P, Larsson K (December 2007). «COPD diagnosis related to different guidelines and spirometry techniques». Respiratory Research. 8 (1): 89. doi:10.1186/1465-9921-8-89. PMID 18053200.
  8. ^ Pirozzi C, Scholand MB (July 2012). «Smoking cessation and environmental hygiene». The Medical Clinics of North America. 96 (4): 849–67. doi:10.1016/j.mcna.2012.04.014. PMID 22793948.
  9. ^ GBD 2015 Disease and Injury Incidence and Prevalence Collaborators (October 2016). «Global, regional, and national incidence, prevalence, and years lived with disability for 310 diseases and injuries, 1990-2015: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2015». Lancet. 388 (10053): 1545–1602. doi:10.1016/S0140-6736(16)31678-6. PMID 27733282.
  10. ^ GBD 2015 Mortality and Causes of Death Collaborators (October 2016). «Global, regional, and national life expectancy, all-cause mortality, and cause-specific mortality for 249 causes of death, 1980-2015: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2015». Lancet. 388 (10053): 1459–1544. doi:10.1016/S0140-6736(16)31012-1. PMID 27733281.
  11. ^ GBD 2013 Mortality and Causes of Death Collaborators (January 2015). «Global, regional, and national age-sex specific all-cause and cause-specific mortality for 240 causes of death, 1990-2013: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2013». Lancet. 385 (9963): 117–71. doi:10.1016/S0140-6736(14)61682-2. PMID 25530442.
  12. ^ Mathers CD, Loncar D (November 2006). «Projections of global mortality and burden of disease from 2002 to 2030». PLoS Medicine. 3 (11): e442. doi:10.1371/journal.pmed.0030442. PMID 17132052.
  13. ^ Lomborg B (2013). «Global problems, local solutions: costs and benefits». Cambridge University Press. — С. 143. — ISBN 978-1-107-03959-9.
  14. ^ Алена Прус, БелТА. На хранічную абструкцыйную хваробу лёгкіх хварэюць 210 млн чалавек // Краіна здароўя. — 19 лістапада 2009. — № 47 (161). — С. 5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хранічная абструктыўная хвароба лёгкіхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў